Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў, як Андропаў зрабіўся генсекам


Юры Андропаў
Юры Андропаў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 12 лістапада.


НАДВОРЕ

У Беларусі воблачна, тэмпэратура да 10 градусаў цяпла.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, у кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі прозы Сяргея Календы «Кантынэнтальны сьняданак». Пачатак, а 19-ай.

Віцебск, у рамках Дзён Латвіі ў канцэртнай зале «Віцебск» адкрыцьцё выставы «Латвія з вышыні птушынага палёту» фотамастака Юрыс Калніньша. Пачатак у 17.00.

Дубаі, саміт у глябальных праблемах (арганізоўвае Усясьветны эканамічны форум)

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1905 — нарвэжцы ў рэфэрэндуме выказаліся за пераўтварэньне свае дзяржавы з рэспублікі ў манархію.
1982 — Юры Андропаў быў абраны генэральным сакратаром КПСС.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 — францускі скульптар Агюст Радэн (пам. 1917).
1915 — францускі постструктураліст і сэміётык Ралян Барт (пам. 1980).
1920 — беларускі драматург Андрэй Макаёнак (пам. 1982).
1958 — беларускі паэт Леанід Пранчак

У гэты дзень памерлі:

1572 — Рыгор Хадкевіч, вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч
1623 — у Віцебску быў забіты вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч (нар. 1580). Кунцэвіч стаў сымбалем і галоўным правадніком Берасьцейскай царкоўнай вуніі, якая мелася аб’яднаць беларусаў праваслаўных і каталікоў у адзіную царкву.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Трызнячы ад болю на зары,
Як прароцтва я прыснiў нагдове:
З Богам гавару на роднай мове.
Мне б яшчэ з людзьмi пагаварыць…

Леанід Пранчак


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ


Івашкевіч правёў сход у пастарунку

Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч перашкаджаюць пабрацца шлюбам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG