Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтрабанк Узбэкістану прыпыніў абмен валютаў


100 даляраў роўныя амаль паўкіляграма ўзбэцкіх сумаў
100 даляраў роўныя амаль паўкіляграма ўзбэцкіх сумаў

Цэнтральны банк Узбэкістану 22 траўня прыпыніў апэрацыі па абмене замежных валютаў ва ўсёй краіне.

Як заявілі афіцыйныя прадстаўнікі банку, грамадзяне Ўзбэкістану і кампаніі краіны ня змогуць праводзіць абменныя апэрацыі з валютай сама меней да пачатку ліпеня.

За некалькі дзён перад гэтым Цэнтрабанк накіраваў прэм’ер-міністру Ўзбэкістану папярэджаньне пра дэфіцыт гатоўкі ў эканоміцы. Абвешчанае Цэнтрабанкам рашэньне падкрэсьлівае востры недахоп замежнай валюты ў эканоміцы.

Аб’ём грашовых пераводаў працоўных мігрантаў з Расеі ва Ўзбэкістан рэзка скараціўся з-за небывалага росту даляра ЗША адносна расейскага рубля і эканамічнага крызісу. На мінулым тыдні курс даляра на чорным рынку дасягнуў рэкорднай адзнакі ў пяць тысяч узбэцкіх сумаў.

Паводле The Guardian, абвал расейскага рубля нясе пагрозу дзевяці краінам, чыя эканоміка ў значнай ступені залежыць ад пераводаў мігрантаў.

Паводле Ўсясьветнага банку, эканоміка Армэніі залежыць ад грашовых пераводаў з-за мяжы на 21%, Грузіі — на 12%, Кіргізстану — на 31,5%, Малдовы — на 25%, Таджыкістану — на 42%, Украіны — на 5,5%, Літвы — на 4,5%, Азэрбайджану — на 2,5%, Узбэкістану — на 12%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG