Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя сьцягвае войскі да мяжы з Сырыяй


«Ля мяжы з Сырыяй сканцэнтраваная вялікая група войскаў. Дадзены загад адкрываць агонь у выпадку правакацыяў і нападаў з боку сырыйскай арміі» — генэрал турэцкай арміі

У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на сырыйскай мяжы з галоўнай ваенна-марской базы Турцыі Гельджук паблізу Стамбулу на ўсход Міжземнага мора адпраўленыя некалькі падводных чаўноў і ваенных караблёў, абсталяваных узьлётна-пасадкавымі пляцоўкамі для авіяцыі флёту — паведамляе карэспандэнт РС ў Стамбуле Алена Сонцава.

Прадстаўнік Генштабу турэцкай арміі заявіў:

«Мы атрымалі падмацаваньне, і цяпер ля мяжы з Сырыяй сканцэнтраваная вялікая група войскаў. Дадзены загад адкрываць агонь у выпадку правакацыяў і нападаў з боку сырыйскай арміі. Мы гатовыя адбіваць любыя атакі, каб абараніць нашых грамадзянаў».

Па паведамленьнях турэцкіх выданьняў, пры перастрэлцы турэцкіх войскаў з салдатамі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада раненьні атрымалі некалькі сыйскіх уцекачоў, якія чакалі сваёй чаргі на мяжы, каб перайсьці на турэцкую тэрыторыю. Па прыбыцьці ў Турцыю яны былі адпраўленыя ў шпіталі. Нягледзячы на эскаляцыю канфлікту, турэцкія ўлады працягваюць прымаць пацярпелых ад гвалту ў суседняй краіне.

У лягерах на паўднёвым усходзе Турцыі сёньня знаходзяцца каля дзевяноста пяці тысячаў сырыйцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG