Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 26 лістапада - 2 сьнежня 2016
Стоп-кадры тыдня: Кім і дзеці, боль Алепа, канец Фідэля
1
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ын і дзеці. (Reuters/KCNA)
2
Сырыйская дзяўчынка, якая разам зь сям'ёй уцякла з занятага паўстанцамі Алепа, нясе ежу ў прытулку ў навакольлі Джыбрыну. Больш за 50 000 жыхароў пакінулі ўсходнія раёны Алепа, калі ў горадзе аднавіліся баі. (AFP/Youssef Karwashan)
3
Ахвяры бамбаваньня ў прадмесьці Алепа. Як найменей 45 чалавек загінулі ў раёне Джыб аль-Кіба ў выніку нападу на пазыцыі паўстанцаў. (epa/Aleppo Media Center)
4
Пакістанскі цырульнік абслугоўвае кліента ў прыдарожнай цырульні ў Пэшавары. (epa/Bilawal Arbab)
5
Афганскі селянін правейвае лушчаныя земляныя арэхі на фабрыцы ў Джалалабадзе. (AFP/Noorullah Shirzada)
6
Афганская дзяўчынка 8-гадовая Шазія працуе на баваўняным полі ў Мазары-Шарыфе. (AFP/Farshad Usyan)
7
Сырыйцы, эвуакаваныя з усходняга Алепа на раздачы расейскіх харчовых прадуктаў у Джыбрыне, кантраляваным урадавымі войскамі прадмесьці Алепа. (Reuters/Omar Sanadiki)
8
Афганскі селянін нясе мех з вугалем у Гераце. (AFP/Aref Karimi)
9
Партрэты памерлага кубінскага дыктатара Фідэля Кастра ў вітрыне крамы ў Матансасе. (Reuters/Ivan Alvarado)
10
Чалавек чытае газэту, седзячы на мяху з цыбуляй на гароднінным рынку ў Ісламабадзе, Пакістан. (Reuters/Faisal Mahmood)
11
Суд у Актэбэ, паўночна-заходні Казахстан, на паказальным працэсе асудзіў 29 чалавек, абвінавачаных у ісламскім тэрарызме або спрыяньні яму. У чэрвені група з 25 меркаваных ісламістаў учынілі збройныя напады, у выніку якіх загінулі пяць цывільных асобаў і трое сілавікоў.
12
Беларуская ганаровая варта на цырымоніі перадачы шасьці верталётаў, купленых у расейскага вытворцы, на вайсковай базе пад Менскам. (AFP/Maksim Malinovsky)
13
Урачыстае адкрыцьцё ўчастку чыгункі паміж Афганістанам і Туркменістанам. (Reuters/Marat Gurt)
14
Ірацкі салдат падчас апэрацыі супраць ваяўнікоў "Ісламскай дзяржавы" на лініі фронту ў Інтысары, прадмесьці Мосулу. (Reuters/Mohammed Salem)
15
Хлопчык нясе дзіцячы ложак сваёй сястры, уратаваны ад пажару ў яго доме ў трушчобах Джаму, Індыя. (Reuters/Mukesh Gupta)
16
Паліцыянты шукаюць кальяны ў кавярні падчас рэйду ў Кабуле. (Reuters/Mohammad Ismail)