Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад пойдзе на перамовы, калі Захад спыніць фінансаваць «крымінальнікаў-забойцаў»


Башар аль Асад выступае ў Опэры ў Дамаску, 6 студзеня 2013 году
Башар аль Асад выступае ў Опэры ў Дамаску, 6 студзеня 2013 году

Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад абвесьціў у нядзелю новую ініцыятыву, якая мае на мэце аднавіць мір у яго краіне — склікаць канфэрэнцыю нацыянальнага замірэньня і пачаць распрацоўваць новую канстытуцыю.

Выступаючы на тэлебачаньні ўпершыню ад лістапада, ён адхіліў магчымасьць перамоваў, паводле яго слоў, з апазыцыйнымі «марыянэткамі». Як заявіў Асад, яго ініцыятыва мае шанец ажыцьцявіцца толькі ў выпадку, калі краіны Захаду і суседнія арабскія краіны перастануць фінансаваць «крымінальнікаў-забойцаў», як ён назваў сваіх супернікаў.

Як лічаць, сырыйская апазыцыя ня прыме гэтую прапанову Асада, так як цьвёрда стаіць на пазыцыі, што для любога замірэньня ён спачатку мусіць адысьці ад улады. Гэтак жа апазыцыя ўжо адпрэчвала любыя магчымасьці перамоваў з Асадам ці прадстаўнікамі яго бліжэйшага атачэньня.


Паводле ацэнак ААН, абвешчаных на пачатку месяца, за 21 месяц канфлікту ў Сырыі і баёў паміж урадавымі войскамі і сіламі ўзброенай апазыцыі ў краіне загінулі больш за 60 тысяч чалавек. Упершыню ацэнкі ААН перавысілі дадзеныя сырыйскай апазыцыі, якая заяўляла пра больш чым 46 тысячах загінулых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG