Падзеі мінулага тыдня ў фотаздымках.
70-гадзінны палёт над Атлянтыкай, канцэрт на льдзіне і Дзень ёгі

1
Швайцарскі авіятар Бертран Пікард робіць сэлфі на борце Solar Impulse2 перад пасадкай у гішпанскай Сэвільлі пасьля 70-гадзіннага палёту над Атлянтычным акіянам.

2
Дзеці-уцекачы, якія зьбеглі ад "Ісламскай дзяржавы", атрымліваюць бясплатнае харчаваньне падчас паста ў месяц Рамадан у рэстарацыі ў Багдадзе.

3
Сырыйскі хлопчык гуляе з колам у лягеры ў паўднёвай частцы Ідлібу, Сырыя.

4
Аўганская ўцякачка на невялікай фабрыцы ў Пэшавары, Пакістан. Сотні тысяч людзей былі вымушаныя пакінуць Аўганістан на працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў, прычым большасьць зь іх знайшлі прытулак у суседнім Пакістане.

5
Пакістанскі прадавец штурхае латок праз паток вады пасля моцных дажджоў у Лахоры.

6
Мужчына, апрануты як афіцэр Чырвонай Арміі часоў Другой сусьветнай вайны ў кавярні, дзе ён адзначае 75-ю гадавіну ўварваньня нацысцкай Нямеччыны. Берасьце, Беларусь.

7
Пасьля авіяўдару сырыйскіх ўрадавых сілаў ў раёне Тарык аль-Баб, які ўтрымліваецца паўстанцамі.

8
Сьвяткаваньне дня летняга сонцастаяньня ля абсэрваторыі Кокіна, непададёку ад горада Куманава ў Макэдоніі.

9
Ірацкія ўцекачы ў Фаруджы нясуць прадукты харчаваньня. У Фаруджы праходзіць апэрацыя супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Больш як 60 000 чалавек у рэгіёне былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў апошні месяц.

10
Пратэстоўцы размалёўваюць сьцяну падчас антыўрадавай акцыі перад міністэрствам юстыцыі Макэдоніі, Скопье.

11
Greenpeace распаўсюдзіў здымкі, як італьянскі піяніст Людовіка Эйнаўдзі грае на фартэпіяна падчас канцэрту перад ледніком Уолберг ў Нарвэгіі. Greenpeace праводзіць акцыю ў абарону Арктыкі.

12
Людзі займаюцца практыкаваньнямі напярэдадні Міжнароднага Дня ёгі на ўскрайку Пэкіну, Кітай.

13
Выратавальнікі нясуць дзяцей, якія выжылі ў лодцы на возеры Сямвозера ў Карэліі (Расейская Фэдэрацыя). 14 дзяцей загінулі, калі дзьве лодкі перакуліліся на возеры ў мінулыя выходныя дні.

14
Мужчыны з Аўганістану рухацца па калідоры бясьпекі пры перасячэнні мяжы з суседнім Пакістанам.

15
Сырыец у пякарні ў горадзе Думе, які кантралюецца паўстанцамі.