Карэспандэнты Радыё Свабода наведалі лінію фронту на ўсходзе Ўкраіны і пабачылі жыцьцё ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўжо чацьвёртую зіму вядуць змаганьне з прарасейскімі сэпаратыстамі.

У сьнежні 2017 году фотажурналісты Андрэй Дубчак і Мар’ян Кушнір атрымалі доступ на перадавыя пазыцыі ўкраінскіх войскаў каля гораду Залаты Луганскай вобласьці.

З пазыцыі на ўзгорку відаць аглядныя пункты сэпаратыстаў (на фота правей зьверху). Вёска на пярэднім пляне знаходзіцца на нічыйнай тэрыторыі, але у ёй яшчэ жывуць людзі.

Украінскі 20-гадовы салдат зараджае аўтамат. Ён расказвае, што падчас нядаўняй начной варты назіраў перастрэлку на тэрыторыі, якую кантралююць сэпаратысты.

У вёсцы вісіць сэпаратысцкі сьцяг. Украінскія вайскоўцы кажуць, што сэпаратысты рэгулярна прабіраюцца ў вёску, каб страляць па ўкраінскіх пазыцыях. Урадавым войскам забаронена страляць па вёсцы ў любых абставінах.

Украінскія вайскоўцы часта атрымліваюць тэкставыя паведамленьні з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі. Такія як гэтае: «Ад тваёй зброі могуць загінуць мірныя грамадзяне».

Вайскоўцы, якім ня трэба быць на варце, п’юць чай і адпачываюць у бліндажы.

Гэтым разам на вячэру амлет (зьлева), сыр (у цэнтры), сардэлькі і селядцы з цыбуляй.

Адпачынак у бліндажы.

На сьвітанку салдат назірае за рухам на пазыцыях сэпаратыстаў, якія знаходзяцца прыкладна за 1.500 мэтраў ад пазыцыі ўрадавых войскаў.

Каля акопу вісіць імправізаваная баксэрская груша.

Гэтая прыбіральня агароджаная мяшкамі зь пяском...

А гэтая — проста скрынка з фанэры і дошак над дзіркай ў зямлі. Салдаты жартуюць, што ў такой будцы спраўляць патрэбы прасьцей і хутчэй, асабліва, калі побач сьвісьне куля.

Гэты сабака нарадзіўся ўжо падчас вайны і ўсё сваё жыцьцё правёў з вайскоўцамі. Яны кажуць, што ён зусім не баіцца страляніны.

Адзін з катоў, што жывуць у брыгадзе. Акрамя таго, што яны добрая кампанія, каты дапамагаюць змагацца з грызунамі.

Андрэй Дубчак (справа). Падчас здымак карэспандэнт Радыё Свабода назіраў, як куля трапіла зусім побач з 28-гадовым салдатам Аляксандрам, у якога ён браў інтэрвію.

Празь некалькі дзён пасьля таго Дубчак і Кушнір зьехалі зь перадавой, Аляксандар (на фота) атрымаў раненьне ў галаву куляй снайпэра. Паводле інфармацыі на 18 студзеня ён быў у шпіталі ў цяжкім стане.