Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі ўкраінскага праваабаронцу


Назарый Баярскі

Украінскага праваабаронцу Назарыя Баярскага ўвечары 2 лістапада зьнялі зь цягніка «Вільня-Менск» на станцыі Гудагай. Праваабаронцу абвясьцілі пра забарону на ўезд на тэрыторыю Беларусі без тлумачэньня прычын.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла праваабаронца Алена Танкачова.

Назарый Баярскі — сустаршыня кааліцыі па супрацьдзеяньні дыскрымінацыі ва Ўкраіне, каардынатар адукацыйных праграм Цэнтру грамадзянскіх свабодаў, актывіст «Эўрамайдану SOS».

Улетку 2012 году ён быў адным з арганізатараў вандроўнай выставы «Правы чалавека па-за гульнёй», падчас якой зьбіраліся подпісы ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які быў тады за кратамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG