50 АЎТАРАЎ З ЭФІРУ РАДЫЁ СВАБОДА 2006-2007
Літаратурны праект «Начная чытанка» распачаўся ў 2006 годзе, як пляцоўка для маладых літаратараў на хвалях Радыё Свабода, але потым да яго далучыліся і вядомыя аўтары. За два гады ў начным эфіры Свабоды прагучалі сто паэтаў, празаікаў, эсэістаў, драматургаў і перакладчыкаў.
У гэтай скарбніцы галасоў беларускіх творцаў ёсьць Ўладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў; свае пераклады чытаў Васіль Сёмуха, а некаторыя аўтары нешта рыхтавалі адмыслова для «Начной чытанкі» — напрыклад, Лявон Вольскі напісаў нізку казак.
На жаль, ня ўсё галасы з «Начной чытанкі» цяпер можна пачуць жыўцом — у праекце гучалі і вершы Тацяны Сапач, якая загінула ў канцы 2010 году.
Штотыдзень на сайце Свабода Арт — новы аўтар. Гэтым разам вы пачуеце Валянціна Акудовіча, праз тыдзень — слухайце Эдуарда Акуліна.
Нарадзіўся ў 1950 годзе ў мястэчку Сьвіслач (Гарадзенская вобласьць).
Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут пры Саюзе пісьменьнікаў СССР.
Працаваў у тыднёвіку «Культура», затым у літаратурна-культуралягічным часопісе «Крыніца» й тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Быў намесьнікам галоўнага рэдактара філязофскага часопісу «Фрагмэнты».
Кіраўнік аддзяленьня філязофіі й літаратуры Беларускага Калегіюму, рэдактар часопісу «Перекрёстки» й куратар літаратурна-філязофскага часопісу «Паміж».
Аўтар многіх літаратурных, культуралягічных і філязофскіх выданьняў Беларусі. Асобныя тэксты друкаваліся, перадрукоўваліся й перакладаліся ў ЗША, Чэхіі, Сэрбіі, Македоніі, Польшчы, Украіне, Расеі.
Быў ляўрэатам літаратурных прэміяў тыднёвіка «ЛіМ», часопісу «Крыніца», Беларускага гуманітарнага цэнтру, прэміяў імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтар) і «Гліняны Вялес».
Аўтар кнігаў «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека», «Разбурыць Парыж», «Дыялёгі з Богам» і «Код адсутнасьці».
Аматар вандровак па гарах і рэках. Майстар спорту СССР па турызьме.

Валянцін Акудовіч