Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдата з «фэйкавай кватэрай» выклікалі ў міліцыю: нібыта «парушаў грамадзкі парадак» у выбарчай камісіі


Мікіта Семяненка, архіўнае фота
Мікіта Семяненка, архіўнае фота

Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Семяненка, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Менскі гарадзкі савет, атрымаў па тэлефоне запрашэньне на «гутарку» ў міліцыю «на 5–10 хвілін» — ён нібыта «парушаў грамадзкі парадак» 18 студзеня ў Фрунзэнскай раённай выбарчай камісіі.

Семяненка кажа Свабодзе, што ўпэўнены ў тым, што не парушаў парадку — ён публікаваў на Facebook жывыя відэатрансьляцыі з паходаў у камісію.

Ён сумняецца, ці варта ісьці ў міліцыю: ён хоча атрымаць пісьмовае «запрашэньне», ды й праз справы з выбарчай кампаніяй у яго бракуе часу, але будзе кансультавацца зь юрыстамі. Хто тэлефанаваў Семяненку, дакладна невядома. Але даверанай асобе кандыдата сказалі, што гэта быў «Аляксандар Юр’евіч з 310 кабінэту».

Семяненку спачатку адмовіліся рэгістраваць кандыдатам, бо ў яго «знайшлі» незадэкляраваную кватэру. Але выявілася, што справа нібыта ў памылцы ў кадастры — тая кватэра належыць не яму, а на 100% ягонай маці. Таксама ў пастанове выбарчай камісіі сьцьвярджалася, што трохпакаёвая кватэра мае плошчу толькі 18,2 м². Урэшце Семяненку зарэгістравалі пасьля абскарджаньня рашэньня празь Менскую гарадзкую выбарчую камісію.

Ён адзначае, што ў Фрунзэнскай камісіі памылкова не зарэгістравалі, а затым зарэгістравалі праз гарадзкую выбарчую камісію агулам трох кандыдатаў, таму мяркуе, што ў Фрунзэнскай камісіі ёсьць «перадузятае стаўленьне» да дэмакратычных кандыдатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG