З «Беркута» пачалі звальняцца
Частка вайскоўцаў «Беркута» напісала рапарты на звальненьне. Пра гэта заявіў журналістам
тэлеканала “1+1” адзін з сілавікоў. Гаворка ідзе пра сілавікоў, якіх заблякавалі ў Львове. З тэрыторыі батальёна «Беркута» выйшлі пяцёра спэцназаўцаў.
Па словах аднаго з іх, ён напісаў рапарт аб звальненьні. Ён адзначыў, што сярод байцоў львоўскага «Беркута» ён не адзіны, хто падаў рапарт: «Многія напісалі».