Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на «Дзяды». Жывая трансьляцыя

У Менску 5 лістапада праходзіць шэсьце ў Курапаты. Аб 11:30 абвешчаны збор удзельнікаў ля гадзіньнікавага заводу насупраць парку Чалюскінцаў. А 15-й гадзіне ў Курапатах пройдзе мітынг. Маршрут санкцыянаваны ўладамі.


Шэсьце на «Дзяды»
12:15 5.11.2017

Нехта здымае калёну зь бесьпілётніка

Ці запусьцілі дрон удзельнікі шэсьця, ці міліцыя, невядома. Але ўвесь праспэкт Незалежнасьці і МКАД — «беспалётная зона» для дронаў, запускаць бесьпілётнікі (і нават папяровыя самалёцікі) можна толькі з дазволу службы бясьпекі прэзыдэнта.

12:11 5.11.2017

Шэсьце рушыла ўздоўж праспэкту Незалежнасьці

Традыцыйны маршрут — уздоўж праспэкту, затым па ходніках уздоўж вуліцаў Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і ўздоўж МКАД да Курапатаў. Мітынг у Курапатах заплянаваны на 15:00.

12:04 5.11.2017

Транспаранты: «Прывід камунізму — квартырант у Драздах», «Камуністы на…зад!», «День 7 ноября — мёртвый день календаря»

11:45 5.11.2017

Удзельнікі шэсьця зьбіраюцца пад гадзіньнікавым заводам

На месцы намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яго намесьнік Аляксей Янукевіч, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG