Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барсэлёне памерла сьпявачка Мансэрат Кабалье


Выступ Мансэрат Кабалье ў Маскве
Выступ Мансэрат Кабалье ў Маскве

Сёньня ў Барсэлёне памерла опэрная сьпявачка Мансэрат Кабалье. Пра гэта паведамляе гішпанская газэта La Vanguardia​. Сьпявачцы было 85 год.

Як перадае ВВС, Мансэрат Кабалье была шпіталізаваная са скаргамі на здароўе ў канцы верасьня. Удакладняецца, што яна мела праблемы з мачавым пузыром.

Мансэрат Кабалье нарадзілася ў Барсэлёне. У 1954 годзе яна скончыла кансэрваторыю пры барсэлёнскім тэатры Лісэа. У 1956 годзе сьпявачка паступіла ў Базэльскую опэру. Да сярэдзіны 60-х гадоў Кабалье сьпявала ў розных опэрных тэатрах Эўропы.

Сусьветную вядомасьць артыстка атрымала ў 1965 годзе. Тады яна замяніла амэрыканскую сьпявачку Мэрылін Хорн у опэры Гаэтана Даніцэці «Лукрэцыя Борджа» у Карнэгі-холе. У тым жа годзе Кабалье дэбютавала ў «Мэтраполітэн-опэра», дзе выступала да канца 80-х гадоў.

Усяго ў рэпэртуары Кабалье больш за 100 опэрных партый.

Разам з вакалістам «Queen» Фрэдзі Мерк'юры яна запісала сумесны альбом «Barcelona» (1988).

У 1997 годзе сумесна з швайцарскім рок-гуртам Gotthard Кабалье запісала рок-баляду «One Life One Soul».

Крыніцы гішпанскай агенцыі El Pais паведамляюць, што пахаваньне пройдзе ў панядзелак, 8 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG