Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку мужчына й яго сужыцелька ўпалі з 8 паверху


Дом № 19 па вуліцы Гагарына, дзе адбылося здарэньне
Дом № 19 па вуліцы Гагарына, дзе адбылося здарэньне

40-гадовы Аляксандар і яго 28-гадовая сужыцелька Кацярына выпалі з 8 паверху дому, дзе жылі. Жанчына памерла адразу, мужчына — пазьней у рэанімацыі. Трагедыя адбылася на вуліцы Гагарына ў Слуцку 16 лістапада каля 21-й гадзіны.

Зь імі ў кватэры жыў бацька загінулага мужчыны. Сьведкі бачылі яго ў шокавым стане на месцы здарэньня, ён увесь час паўтараў «што ж ты нарабіў?».

Жыхары дома, зь якімі ўдалося пагутарыць карэспандэнту Свабоды, кажуць, называюць бацьку загінулага прыстойным чалавекам і дбайным гаспадаром.

На антысанітарныя паводзіны пʼянага Аляксандра некалькі разоў скардзілася яго суседка, згадвае старэйшы па падʼезьдзе Іван.

На ягоную думку, грамадзянская жонка Кацярына магла сыграць ракавую ролю ў гібелі абоіх.

«Яна часта хадзіла нападпітку. А некалькі месяцаў таму стаяла на падваконніку, а Аляксандар як быццам яе ўтрымліваў. Пра гэта я паведаміў бацьку Аляксандра, каб ён зьвярнуў увагу на магчымасьць суіцыду іх абоіх. Падалося, што ён мне не паверыў», — распавёў Іван.

Жыхар суседняга падʼездзу таксама запомніў жудасную постаць маладой жанчыны ў вакне. Ён мяркуе, што так жанчына магла рыхтавацца да самагубства.

Людзі задаюцца пытаньнем, ці выпаў Аляксандар зь ёю добраахвотна, ці спрабаваў утрымаць яе і праз гэта загінуў сам.

Слуцкі раённы адзьдзел Сьледчага камітэту праводзіць праверку здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG