Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ папулярных беларускіх блогераў. Вынікі апытаньня Свабоды


Аляксандар Фядута, Антон Матолька і Юлія Чарняўская — найбольш папулярныя блогеры паводле апытаньня Свабоды.

Свабода паспрабавала вызначыць сьпіс найбольш вядомых блогераў паводле вядомых і актыўных у сацсетках людзей — палітыкаў, пісьменьнікаў, блогераў, і журналістаў, грамадзкіх актывістаў.

Нагодай стала для гэтага апытаньне наконт пазнавальнасьці беларускіх блогераў, якое правяло Міжнароднае агенцтва MASMI на замову marketing.by. Яго вынікі паказалі, што толькі 12,7% апытаных самі прыгадваюць хаця б адно імя, а сьпіс найбольш выдомых блогераў выглядаў наступным чынам: тэлевядоўца Ганна Бонд, Youtube-блогер Ўлад Бумага, журналістка Ася Паплаўская, праграмны дырэктар радыё Unistar Аляксандар Найдзёнаў, далей ідуць Юлія Чарняўская, Ільдар Прыятны, Эдуард Пальчыс, Антон Матолька, Юлія Гадунова, Віктар Малішэўскі, Ірына Кабасакал, Тацяна Курбат, Дзяніс Блішч, Марыя Пагарэлава, Дзьмітры Ермузевіч і Арына Лісецкая. У гэты сьпіс ня трапілі беларускамоўныя блогеры.

А вось як вызначылі свае «дзясяткі» рэспандэнты Свабоды

Мікалай Халезін
Мікалай Халезін

Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін рэгулярна чытае наступных блогераў:

Антон Матолька, Севярын Квяткоўскі, Віктар Малішэўскі, Ніко Сандрос, Франак Вячорка, Адам Глобус, Паша Лесіанц, Дзьмітрый Галко, Аляксандар Найдзёнаў, Арына Лісецкая.

Юлія Чарняўская
Юлія Чарняўская

Пісьменьніца і культуроляг Юлія Чарняўская, якая фігуруе ў сьпісе marketing.by, прапануе сваю дзясятку, імёны ў якой расстаўленыя не паводле значнасьці:

Юрый Зісер, Віктар Малішэўскі, Аляксандар Фядута, Вадзім Зелянкоў, Ганна Севярынец, Віталь Цыганкоў, Уладзімер Мацкевіч, Уладзімер Сьцяпан, Адам Глобус, Віктар Мірончык.

Віктар Марціновіч.
Віктар Марціновіч.

А вось найбольш чытаныя аўтары пісьменьніка Віктара Марціновіча:

Стась Карпаў, Андрусь Горват, Юлія Чарняўская, Уладзімер Мацкевіч, Андрэй Дынько, Эдуард Пальчыс, Франак Вячорка, Юрый Дракахруст, Арцём Шрайбман, Аляксандар Фядута.

Эдуард Пальчыс.
Эдуард Пальчыс.

У сьпісе блогера Эдуарда Пальчыса меней за дзесяць аўтараў:

Антон Матолька, Ігар Лосік (белмова), Максім Пушкін, Максім Філіповіч і Стась Карпаў.

Тамара Лісіцкая.
Тамара Лісіцкая.

Вядучая і пісьменьніца Тамара Лісіцкая адзначае, што ў яе стужцы вельмі шмат цікавых людзей, найперш яна чытае сяброў і родных. Яе сьпіс наступны:

Натальля Батракова, Яўгенія Пастарнак, Андрэй Жвалеўскі, Лена Бандарэнка-Ярмаловіч.

Юры Зісер
Юры Зісер

Юры Зісер, заснавальнік парталу TUT.by адзначае, што ў Беларусі блогі чытаюць ня так і шмат людзей, таму для больш дакладных вынікаў патрэбная вельмі шырокая выбарка. Ягоная васьмёрка выглядае так:

Юлія Чарняўская, Сяргей Шварацкі, Аляксандар Фядута, Андрэй Дзьітрыеў, Яўгенія Пастарнак, Андрэй Жвалеўскі, Яўгеній Лівянт.

Яўген Ліпковіч
Яўген Ліпковіч

Блогер, бізнэсовец і пісьменьнік Яўген Ліпковіч выключае са свайго сьпісу прафэсійных журналістаў. А вось тыя аўтары, чые тэксты ён чытае заўсёды:

Екацярына Забела (юрыст), Аляксандар Рагачоў ( інжынэр, мянчук, жыве ў Швэцыі і вельмі забаўна апісвае жыцьцё ў каралеўстве), Таня Заміроўская (жыве ў ЗША, літаратар), Альгерд Бахарэвіч (літаратар), Алекс Габрыэль (паэт, былы мянчук), Даніла Парнюк (фатограф, мянчук, жыве ў Гішпаніі, Ігар Рубінштэйн, былы мянчук, рэклямшчык, жыве ў Ізраілі.

Павал Мажэйка
Павал Мажэйка

У кіраўніка ідэйнай прасторы @uCentry Гродна, журналіста Паўла Мажэйкі атрымалася грамадска-палітычная падборка, у якой чарговасьць ня мае значэньня:

Дзьмітры Гурневіч, Віталь Цыганкоў, Міхал Залескі, Юлія Чарняўская, Аляксандр Пашкевіч, Георгі Рой, Аляксандр Фядута, Вінцук Вячорка, Алесь Пілецкі і Сьвятлана Курс.

Наста Дашкевіч
Наста Дашкевіч

Грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч называе шэсьць аўтараў у Фэйсбуку:

Антон Матолька, Эдуард Пальчыс, Юлія Чарняўская, Тамара Лісіцкая, Стась Карпаў і Аляксандар Фядута.

І чатырох свабодаўскіх аўтараў, чые тэксты не прапускае:

Сяргей Дубавец, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Аляксандар Лукашук.

Валярына Кустава
Валярына Кустава

Вядучая і паэтка Валярына Кустава склала наступны сьпіс:

Уладзімер Някляеў, Аляксей Лявончык, Павал Усаў, Сьвятлана Калінкіна, Дар’я Каткоўская, Васіль Дранько-Майсюк, Юлія Чарняўская, Паўлюк Быкоўскі, Юры Зісер, Франак Вячорка.

Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня БХД Павал Севярынец прадставіў сваю дзясятку ў наступным парадку:

Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Андрэй Кім, Ганна Севярынец, Святлана Шырвель, Антон Матолька, Ігар Случак, Глеб Лабадзенка, Максім Гацак, Віталь Цыганкоў.

Міхаіл Валодзін
Міхаіл Валодзін

Пісьменьнік і бард Міхаіл Валодзін вызначыў наступных аўтараў:

Вадзім Зелянкоў, Дзьітрый Маслій, Андрэй Стрыжак, Уладзімер Мацкевич, Марк Бернштэйн, Аляксандар Пашкевіч, Уладзімер Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Андрэй Хадановіч.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

А вось сьпіс ад старшыні АГП Анатоля Лябедзькі:

Валер Карбалевiч, Сьвятлана Калiнкiна, Віталь Цыганкоў, Алесь Пілецкі, Сяргей Навумчык, Яраслаў Раманчук, Паўлюк Быкоўскі, Ганна Соўсь, Аляксандар Класкоўскі, Вадзім Казначэеў.

Стась Карпаў
Стась Карпаў

А вось дзясятка публіцыста Стася Карпава:

Дзьмітрый Гурневіч, Эдуард Пальчыс, Ганна Севярынец, Севярын Квяткоўскі, Зьміцер Панкавец, Антон Матолька, Павал Батуеў, Андрусь Горват, Юля Ляшкевіч, Зміцер Дашкевіч.

***

Сьпіс найбольш папулярных аўтараў па выніках апытаньняў выглядае наступным чынам:

Аляксандар Фядута, Антон Матолька і Юлія Чарняўская — па 5 галасоў за кожнага

Эдуард Пальчыс і Віталь Цыганкоў — 4 галасы за кожнага

Франак Вячорка, Стась Карпаў, Уладзімер Мацкевіч, Ганна Севярынец ​ — па 3 галасы за кожнага

Альгерд Бахарэвіч, Паўлюк Быкоўскі, Адам Глобус, Андрусь Горват, Дзьмітрый Гурневіч, Зьміцер Дашкевіч, Юры Дракахруст, Андрэй Жвалеўскі, Юры Зісер, Сьвятлана Калінкіна, Валер Карбалевіч, Севярын Квяткоўскі, Уладзімер Някляеў, Аляксандар Пашкевіч, Яўгенія Пастарнак, Алесь Пілецкі, — на 2 галасы за кожнага.

Апытаньне ня мела рэпрэзэнтацыйнага характару. Свае кандыдатуры найбольш папулярных беларускіх блогераў можна дадаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG