Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агнешка Рамашэўска-Гузы: «Я не сумняваюся, што „Белсат“ захаваецца»


Павал Мажэйка, вядоўца сустрэчы ў гарадзенскім «Мэдыяруме», і Агнешка Рамашэўска-Гузы
Павал Мажэйка, вядоўца сустрэчы ў гарадзенскім «Мэдыяруме», і Агнешка Рамашэўска-Гузы

Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Горадні заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сытуацыя з фінансаваньнем на гэты момант унармавалася:

«Белсат» захаваецца, будзе дзейнічаць. Я думаю, што была ацэненая тая праца, якую мы выконвалі дзесяць гадоў.

«Нас запэўнілі, што наша ініцыятыва будзе працягнутая. Як гэта будзе выглядаць у падрабязнасьцях, у дачыненьні фінансаў, дакладна я ня ведаю, але думаю, што гэта ня будзе выглядаць горш, чым было дагэтуль.

Пакуль нельга сказаць, ці грошы будуць паступаць празь Міністэрства замежных спраў, як раней, ці неяк іначай. Але ў цэлым „Белсат“ захаваецца, будзе дзейнічаць. Я думаю, што была ацэненая тая праца, якую мы выконвалі дзесяць гадоў».

10 сьнежня тэлеканал адзначыць 10-годзьдзе ад пачатку вяшчаньня.

Агнешка Рамашэўска-Гузы зазначыла пра будучыню каналу:

«Я думаю, што мы зараз будзем уваходзіць у лепшы пэрыяд. Я цяпер не сумняваюся, што „Белсат“ захаваецца. Ня ведаю, як доўга гэта будзе працягвацца, але напэўна наступны год будзе спакойным і, быць можа, і наступны за ім».

Агнешка Рамашэўска-Гузы спадзяецца на падтрымку Вялікай Брытаніі, зь якой «Белсат» стаў актыўна супрацоўнічаць:

Агнешка Рамашэўска-Гузы
Агнешка Рамашэўска-Гузы

«Брытанскія дыпляматы паабяцалі, што падтрымаюць „Белсат“ у спробах акрэдытаваць карэспандэнтаў у Беларусі. Сёлета тэлеканал трэці раз падае заяўкі на акрэдытацыю ў МЗС Беларусі. На „Белсаце“ цяпер у Польшчы і Беларусі працуе 200 чалавек».

Агнешка Рамашэўска-Гузы патлумачыла, чаму не была створаная расейскамоўная тэлестанцыя, пра якую ўзьнікла размова пасьля расейскай анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе:

Гадавы бюджэт «Белсату» — гэта ўсяго 5 дзён працы Russia Today.

«Ёсьць некалькі прычынаў, чаму такое тэлебачаньне дагэтуль не было створанае. Першы момант тэхнічны. Каб паўстала тэлебачаньне, якое б узьдзейнічала на тыя ж самыя групы людзей, на якія ўзьдзейнічае расейскае тэлебачаньне, спатрэбіліся б вельмі вялікія сродкі. Мы падлічылі, што гадавы бюджэт „Белсату“ — гэта ўсяго пяць дзён працы Russia Today. Каб сабраць такія сродкі, спатрэбілася б палітычная воля вялікіх гульцоў, Эўразьвязу ў цэлым. Альбо на гэта трэба было б рашыцца адной з найбольшых эўрапейскіх краінаў плюс, напэўна, Злучаным Штатам. Гэта вельмі важнае палітычнае рашэньне.

Другое: такое тэлебачаньне мусіла камусьці падпарадкоўвацца, быць чыімсьці. А што гэта можа азначаць? Што ў яго будзе дваццаць сем кіраўнікоў. Бо кожная з краінаў Эўразьвязу мела б сваё меркаваньне. Таму ў палітычным сэнсе няма ніякіх умоваў для стварэньня такой структуры».

За допуск «Белсату» ў кабэльную сетку Беларусі пачалі зьбіраць подпісы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG