Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змагар з акультызмам узначаліў менскіх хрысьціянскіх дэмакратаў


Архіўнае фота. Дзяніс Садоўскі (у цэнтры) падчас «Маршу недармаедаў» ў Менску. 15 сакавіка 2017
Архіўнае фота. Дзяніс Садоўскі (у цэнтры) падчас «Маршу недармаедаў» ў Менску. 15 сакавіка 2017

Дзяніс Садоўскі абраны новым кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі аргкамітэту па стварэньні «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».

Справаздачу ягонай папярэдніцы Вольгі Кавальковай удзельнікі сталічнага сходу ацанілі станоўча. Аднак, паколькі спадарыня Кавалькова будзе займацца каардынацыяй дзейнасьці БХД у межах кампаніі «Права выбару» падчас выбараў у мясцовыя саветы, паступіла прапанова выбраць замест яе Дзяніса Садоўскага.

Менскія актывісты БХД зацьвердзілі тры галоўныя кампаніі арганізацыі на наступныя паўгода: «За чыстую ваду», «Абаронім нашых дзяцей ад алькаголю» і «За льготны праезд у грамадзкім транспарце для пэнсіянэраў».

34-гадовы Дзяніс Садоўскі — карэнны мянчук. Эканаміст паводле адукацыі, ён далучыўся да БХД у 2005 годзе. Вядомы як арганізатар кампаніі па барацьбе з акультызмам, у выніку якой улады забаранілі рэкляму акультызму ў СМІ.

Садоўскі таксама быў адным з каардынатараў кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня. Тады болей за 50 тысяч чалавек падпісаліся за зьмену закона «Аб свабодзе сумленьня», які, паводле іх перакананьня, парушае правы хрысьціянаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG