Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч перадала кнігі з аўтографамі бібліятэцы, куды яе не пусьцілі на сустрэчу з чытачамі


Кнігі, якія перадала ў дар бібліятэцы Сьвятлана Алексіевіч
Кнігі, якія перадала ў дар бібліятэцы Сьвятлана Алексіевіч

Сябры Гомельскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў перадалі ў абласную бібліятэку тры кнігі з аўтографамі нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч — «У войны не женское лицо», «Цинковые мальчики» і «Последние свидетели».

Падчас перадачы кніг дырэктарцы бібліятэкі Марыне Рафеевай журналістка Марыя Шыманоўская сказала: «Калі Сьвятлана Аляксандраўна спытала, каму можна падпісаць новыя выданьні кніг, я назвала і абласную бібліятэку. Алексіевіч — высокі чалавек, і нягледзячы на тое, што яе не пускаюць у бібліятэку, яна кожнага разу падпісвае ў дар бібліятэцы свае кнігі. І дваццаць гадоў таму, і цяпер, набыўшы ўсясьветную вядомасьць».

Момант перадачы кніг нобэлеўскай ляўрэаткі
Момант перадачы кніг нобэлеўскай ляўрэаткі

Пры перадачы кніг прысутнічалі намесьніца кіраўніка Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Натальля Макеева і вучоны сакратар бібліятэкі Юры Максіменка.

Мінулым летам мелася адбыцца сустрэча Сьвятланы Алексіевіч з чытачамі Гомельскай абласной бібліятэкі, якую анансавала рэгіянальнае аддзяленьне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Урэшце кіраўніцтва бібліятэкі спаслалася на шчыльны графік мерапрыемстваў і непаразуменьне з арганізатарам сустрэчы.

У жніўні на запрашэньне дэмакратычных суполак Гомля Сьвятлана Алексіевіч выступіла перад землякамі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, а затым сустрэлася з аднаклясьнікамі ў Капаткевіцкай сярэдняй школе, якую скончыла ў 1965 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG