Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сымфанічны поп-рок» з Паўночнай Карэі


Дзеці-бубначы з Паўночнай Карэі
Дзеці-бубначы з Паўночнай Карэі

Іх выбраў сам Кім Чэн Ын, у 2012 годзе. Нядобразычліўцы кажуць, што зрабіў ён гэта ў адказ на неверагодную папулярнасьць паўднёвакарэйскага рэпэра PSY і яго відэакліпу «Gangnam Style», які зьявіўся якраз у той час і пачаў набіраць свае мільярды праглядаў на Ютубе. Паўночная Карэя, пастанавіў Кім Чэн Ын, мусіць мець больш папулярную музыку, чым Паўднёвая. Таму ён паклікаў да жыцьця «Маранбон» — жаночую вакальна-інструмэнтальную групу. «Маранбон»​ па-карэйску значыць «узгорак півоняў» — так называецца папулярны парк у Пхэньяне.

Як усё ў Паўночнай Карэі, так і тэксты песьняў адабраюцца і зацьвярджаюцца партыяй. Таму тыя, якія разьбіраюцца ў карэйскай мове, кажуць, што дзяўчаты з «Маранбону» сьпяваюць наогул патрыятычныя песьні, пра любоў да краіны і да яе лідэра, пра магутнасьць народнай арміі і пра тое, што трэба думаць і рабіць сапраўдным карэйцам.

Вось нізка мэлёдый пад агульным дэвізам «Падтрымаем галоўнакамандуючага зброяй»:

Давайце застанемся яшчэ пры вайсковай тэме. Стыль музыкі «Маранбону» акрэсьліваюць па-рознаму: «поп», «рок», «фюжн», а некаторыя нават называюць яе «сымфанічнай». Вось, так бы мовіць, маршавая вэрсія іхнай сымфоніі:

Дзяўчатам з «Маранбону» дазволена болей, чым іншым жаночым выканаўцам у Паўночнай Карэі: яны могуць выступаць у кароткіх сукенках. Вось песьня «Давайце вучыцца», якая падхоплівае вядомы ленінскі лёзунг:

Яшчэ адна песьня пра абаронцаў сацыялістычнай айчыны — сэрцашчымлівая «Дарога салдата». Дзяўчаты, зьвярніце ўвагу, адзетыя ў стылізаваныя «сэксі»-уніформы:

Ну і паволі набліжаемся да кульмінацыі. Жорсткі рок у кампазыцыі «Мая краіна — найлепшая!»

На заканчэньне абсалютная фантасмагорыя — нізка сусьветных гітоў, сярод якіх і «Асеньняе лісьце», і «Сьвяшчэнная вайна», ня кажучы пра «La Cumparsita». А ўсё, як жа іначай, заканчваецца карэйскім хітом «Нам няма чаго зайздросьціць сьвету»:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG