Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька: «Апазыцыя — гэта мінімум 50 працэнтаў грамадзян Беларусі»


Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі падчас 26-й сэсіі ПА АБСЭ
Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі падчас 26-й сэсіі ПА АБСЭ

Ці зьмяніўся імідж афіцыйнага Менску ў Эўропе пасьля правядзеньня ў беларускай сталіцы ПА АБСЭ? Ці ўплывае імкненьне ўладаў палепшыць адносіны з Захадам на іхныя паводзіны ўнутры краіны? Ці можа апазыцыя знайсьці супольныя тэмы з уладай, напрыклад у справе рэформаў ці абароны сувэрэнітэту? На гэтыя пытаньні ў перадачы «Інтэрвію тыдня» адказвае Старшыня Аб’яднанай грамадзянкай партыі Анатоль Лябедзька.


—​ Калі пачаць з галоўнай палітычнай падзеі тыдня — Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ — то зараз ідзе шмат размоваў наконт таго, што яе правядзеньне ў Менску можна назваць пэўнай іміджавай перамогай беларускай дыпляматыі, уладаў. Тым больш з улікам таго, што не прайшлі рэзалюцыі. У якіх крытыкавалася Беларусь. Як бы вы ацанілі сутнасьць і значэньне гэтай падзеі?


Лябедзька: «Куранят па восені лічаць», таму толькі праз нейкі час будзе зразумела, куды накіруюцца трэнды. Вядома, тое што ў гэты час, у гэтай сытуацыі Парлямэнцкая асамблея прайшла ў Менску — гэта аванс для беларускіх уладаў. Я думаю, тут спрацавалі працэдуры — калі рашэньне прынятае, то потым зьмяніць сытуацыю вельмі складана. Калі б цяпер была дыскусія, ці праводзіць Асамблею ў Менску — то аргумэнтаў супраць было б значна больш.


Я не пагаджуся, што ў гэтым ёсьць нейкая істотная перамога ўлады. Так, аўтарытарная ўлада любіць ствараць уражаньне, што няма ніякіх праблемаў. Вам трэба, каб аптэкі ў цэнтры Менску працавалі без перапынку? Калі ласка. Можам і на БелАЗе пакатаць. Для кагосьці гэта можа і спрацаваць.


Але што тычыцца дакумэнтаў, то тут частка прэсы і аналітыкаў дае няправільныя пасылы. Па-першае. Рэзалюцыя Холма прайшла Сталы камітэт, адзін з асноўных камітэтаў Асамблеі — і, я перакананы. Яна будзе прынятая. Гэта рэзалюцыя, якая вельмі канкрэтна гаворыць пра тыя праблем, якія ў нас ёсьць — тое што людзі ня маюць выбару, ня могуць выбіраць сабе ўладу, тое, што патрэбныя рэформы, і каб не была палітвязьняў. У гэтай рэзалюцыі няма толькі адной праблемы — Беларуская АЭС. Яна была ў рэзалюцыі Каршунаса, і тая рэзалюцыя не прайшла.​


—​ Сярод іншага ў рамках Асамблеі адбылася сустрэча, дзе праваабаронцы і лідэры апазыцыі селі за адзін стол з прадстаўнікамі ўлады, напрыклад, Старшынём камісіі Палаты прадстаўнікоў Валерам Варанецкім. Якія ў вас уражаньні, ці бачыце вы, што рыторыка ўладаў мяняецца?​


—​ АГП і Правацэнтрысцкая кааліцыя — прыхільнікі дыялёгу. Але ня мусіць быць проста размова дзеля размовы. Нам патрэбны дыялёг з зафіксаваным парадкам дня, дзе абмяркоўваюцца не прыемныя для ўлады пытаньні.


Што да ўзгаданай вам сустрэчы, то я лічу, дыскусія там адбылася вельмі карысная, яна паказала, што мы. Прадстаўнікі ўлады і апазыцыі, можам цывілізавана размаўляць, нават маючы розныя падыходы. Шмат чаго залежыць тут ад суразмоўцы, усё-такі Варанецкі мае досьвед дыплямата, доўгі час працаваў у Эўропе. Мяркую, ён — той, які хоча, каб такі дыялёг адбываўся.


Вядома, ён вымушаны агучваць афіцыйную пазыцыю, што «нам ня трэба нешта навязваць». Але ж калі мы гаворым пра правы і свабоды людзей гэта не ёсьць навязваньне. Альбо мы ў АБСЭ і прымаем гэтыя правілы, альбо Беларусь можа выйсьці адтуль і гаварыць — «стандарты выбараў і правоў чалавека нас не датычаць».


Ёсьць і такое пытаньне, што калі фармуецца дэлегацыя ў міжнародныя дэлегацыі — то там мусяць быць як прадстаўнікі ўлады, так і апазыцыі. З 2000 году ў ПА АБСЭ гучыць толькі голас улады. Што такое апазыцыя сёньня? Гэта не Ганна Канапацкая, гэта як мінімум 50 працэнтаў грамадзян Беларусі. Хтосьці мусіць прадстаўляць там іхнія інтарэсы.​

—​ Ці сапраўды жаданьне паляпшаць адносіны з Захадам, якое безумоўна прысутнічае ў афіцыйнага Менску, неяк уплывае на іхнія паводзіны ўнутры краіны? Калі былі сацыяльныя пратэсты ў лютым-сакавіку, то ўлада жорстка іх падавіла, напляваўшы на стаўленьне Захаду.​


—​ Што да пратэстаў, то людзі, якія выйшлі на вуліцы, перамаглі. Зараз ужо вядома, што дадзены загад вяртаць людзям грошы, якія яны сплацілі. Тут спрацаваў страх — галоўны чыньнік, які ўплывае на Лукашэнку.

Напрыклад, ці трэба даваць крэдыты? Формула вельмі простая: зранку свабодныя выбары, увечары крэдыты. Санкцыі? Няма рэпрэсіяў — няма і санкцыяў.

Калі аддаць усё на водкуп уладам, то нічога ня будзе мяняцца. Трэба на ўладу ўплываць, выкарыстоўваючы ўсе рэсурсы ўзьдзеяньня. Для гэтага мы, правацэнтрысты, максымальна выкарысталі наша сяброўства ў Эўрапейскай Народнай партыі. Там мы абмяркоўвалі вельмі канкрэтныя рэчы. Напрыклад, ці трэба даваць крэдыты? Формула вельмі простая: зранку свабодныя выбары, увечары крэдыты. Санкцыі? Няма рэпрэсіяў — няма і санкцыяў.


Гэта вельмі простыя рэчы, якія трэба паўтараць, і гэта трэба рабіць. Тады эўрапейцы будуць ствараць інструмэнты ўплыву, ціску, праз дыялёг ці праз ноты. Мы, дэмакратычная грамадзтва, на міжнародная арэне зараз у жорсткай канкурэнцыі з уладай. Тыя часы, калі быў камфортны рэжым, і калі любы эўрапеец быў сябра і брат прыхільніка пераменаў — гэты пэрыяд скончыўся. Трэба змагацца за ўплыў.​

—​ Акурат апошнія месяцы шмат кажуць, што Захад стаў менш надаваць увагі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, менш сталі падтрымкі, і маральнай і матэрыяльнай. Ці гэты трэнд ужо надоўга, ці яго можна пераламіць, бо ён узьнік у выніку нейкіх памылковых ацэнак?​


— Ня трэба разьлічваць, што Туск ці Мэркель устаюць ранкам з думкамі пра Беларусь. Наша стратэгічная задача — зрабіць так, каб Беларусь была ў міжнародным парадку дня, каб Беларусь была важнай і істотнай.

І мы пра гэта гаварылі з амэрыканцамі, бо там у некаторых узьнікаюць такія ідэі, што можа варта ўвогуле адмовіцца ад нейкага ўплыву на Ўсходнюю Эўропу, каб не было ніякай падтрымкі

Што да падтрымкі, то фінансавае самаадчуваньне палітычных партыяў наўпрост не залежала ад міжнароднай сытуацыі. Гэта больш ударыць па незалежнай прэсе і няўрадавых арганізацыяў. І мы пра гэта гаварылі з амэрыканцамі, бо там у некаторых узьнікаюць такія ідэі, што можа варта ўвогуле адмовіцца ад нейкага ўплыву на Ўсходнюю Эўропу, каб не было ніякай падтрымкі. Гэта памылка, і мы прыводзілі свае аргумэнты, чаму патрэбная такая дапамога, і чаму трэба захаваць інструмэнты падтрымкі дэмакратычных каштоўнасьцяў.​

—​ Апошнім часам улады ўсё больш узгадваюць пра сувэрэнітэт Беларусі, нацыянальныя каштоўнасьці, адбываецца пэўная «мяккая беларусізацыя». На гэтым фоне ці ёсьць заклікі з боку ўлады да апазыцыі з такім сэнсам — «навошта вы змагаецеся супраць нас, давайце разам будзем процістаяць пагрозам, адстойваць сувэрэнітэт»?​

— Такая дыскусія ідзе больш у сацыяльных сетках. Натуральна. Што апазыцыя і ўлада — гэта жывыя людзі, у кожнага свае ацэнкі. Свая «крэдытная гісторыя». Ёсьць канкрэтныя тэмы, калі мы гаворым пра сувэрэнітэт, то тут падвышаецца верагоднасьць, што тут можа быць паразуменьне. Калі ж мы гаворым пра свабоду слова, то тут больш цяжка знайсьці кансэнсус, бо ўлада камфортна сабе тут будзе адчуваць толькі тады, калі ў краіне будзе на 99 працэнтаў маналёг, а не дыскусія.


Але ёсьць пытаньні, у якіх проста ня можа быць ніякага кампрамісу. Напрыклад, калі мы гаворым пра выкрадзеных і забітых палітыкаў і журналістаў — то які кампраміс тут магчымы?


Калі ж мы кажам пра абарону сувэрэнітэту — ОК. Калі кажам пра эканамічныя рэформы, то мы прапануем свае праграму «Мільён працоўных месцаў», і гатовыя яе прасоўваць разам з вамі. Нават калі ўлады зробяць рэформы па нашых распрацоўках, мы ня будзем настойваць, што гэта нашы ідэі. Мы скажам — добра, вы малайцы, мы гатовыя вам тут паціснуць руку.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG