Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадэрацыя сацсетак як праява дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі: прадстаўлены агляд свабоды асацыяцыяў у Беларусі


Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтар прававой трансфармацыі выдалі дзясяты штогадовы агляд «Свабода асацыяцый і прававы стан некамэрцыйных арганізацый у Беларусі» за 2016 год.

Агулам за 2016 год было зарэгістравана 116 грамадзкіх абʼяднаньняў, іх колькасьць у Беларусі дасягнула на 1 студзеня 2017 году 2731. Таксама было зарэгістравана 16 фондаў, цяпер іх 172. У аглядзе адзначаецца рост актыўнасьці з боку ініцыятыўных групаў і неасацыяваных актывістаў, працяг пазытыўна ўспрынятага дзяржавай трэнду на «мяккую беларусізацыю».

У той жа час зьнешнія ўмовы, гаворыцца ў аглядзе, не спрыяюць разьвіцьцю НДА, а праблемы мінулых гадоў, якія ствараюць грамадзянскай супольнасьці неапраўданыя складанасьці, застаюцца нявырашанымі. Улады Беларусі па-ранейшаму адмаўляюцца ад кантактаў са значнай часткай праваабарончай супольнасьці, прадстаўленай арганізацыямі, якія цягам многіх гадоў ня могуць атрымаць зарэгістраваны статус у Беларусі.

«У 2016 годзе дзяржава адышла ад палітыкі татальнага непрыманьня грамадзкіх ініцыятываў — наадварот, па некаторых напрамках дэманстравала адкрытасьць да супрацоўніцтва, у тым ліку ў такіх адчувальных абласьцях, як абарона правоў чалавека, — гаворыцца ў аглядзе. — Аднак такое супрацоўніцтва часьцяком пакідала ў НДА ўражаньне фармальнага ўзаемадзеяньня — рэальныя, карысныя для грамадзтва вынікі заставаліся рэдкімі».

Пры гэтым у адказ на любыя станоўчыя зьявы і працэсы адбываюцца падзеі, якія маюць адмоўны эфэкт, сьцьвярджаюць аўтары агляду.

У аглядзе адзначаецца, што новы парадак атрыманьня і выкарыстаньня НДА замежнай дапамогі, прыняты ў 2016 годзе, стварыў складанасьці і нязручнасьці для атрымальнікаў «празь непасьлядоўнасьць і неадназначнасьць у інтэрпрэтацыі і выкарыстаньні новых нормаў».

Трывожным сыгналам у аглядзе называюць выкарыстаньне артыкула 193 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя або кіраваньне грамадзкім абʼяднаньнем, рэлігійнай установай, якая пасягае на асобу, правы і абавязкі грамадзян». Яго, пішуць у аглядзе, выкарыстоўваюць (хай і ў спалучэньні зь іншымі складамі злачынства), каб прыцягваць да крымінальнай адказнасьці мадэратараў суполак у сацыяльных сетках. Згадваецца, у прыватнасьці, «справа антыфашыстаў»: за кіраваньне фанацкімі суполкамі «ЎКантакце» прысудзілі па 10 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG