Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ абскардзіла папярэджаньне Мінюсту ў Вярхоўным Судзе


Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Партыя БНФ падала ў Вярхоўны Суд скаргу на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, якое партыя атрымала 29 сакавіка.

Папярэджаньне вынесьлі за распаўсюд інфармацыі пра падачу заяўкі на правядзеньне дэманстрацыі на Дзень Волі «прадстаўніком партыі БНФ» са спасылкай на неназваныя «крыніцы ў інтэрнэце». Пры гэтым заяўку падавала ня Партыя БНФ або іншая партыя, а група фізычных асобаў. Папярэджаньні ад Мінюсту атрымалі і абскардзілі Аб’яднаная грамадзянская партыя і рух «За свабоду».

БНФ разглядае папярэджаньне як палітычны ціск, кажа старшыня партыі Аляксей Янукевіч:

«Для нас відавочна, што Мінюст у гэтым выпадку ёсьць простым выканаўцам палітычнай замовы, зьмест якой палягае ў аказаньні палітычнага ціску на суб’ектаў, што выступаюць у якасьці арганізатараў масавых акцыяў пратэсту. Апроч таго, мы бачым тут імкненьне перакласьці віну з сапраўдных парушальнікаў законаў і свабоды мірных сходаў, празь дзеяньні якіх былі створаныя ўмовы для гвалту на вуліцах Менску 25 сакавіка. Менгарвыканкам груба парушыў заканадаўства, калі не адказаў на заяву аб правядзеньні акцыі ў вызначаны законам тэрмін. Сілавыя структуры ўчынілі нематываваны гвалт супраць людзей, якія выйшлі на мірную акцыю, карыстаючыся гарантаваным Канстытуцыяй правам на ўдзел у мірных сходах. Адпаведна, менавіта на дзяржаўных службоўцах ляжыць асноўная віна за тое, што адбывалася 25 сакавіка ў Менску.

Партыя БНФ плянуе ў часе судовага разгляду даць палітычную ацэнку падзеям 25 сакавіка ў Менску і акцэнтаваць увагу на адказнасьці дзяржаўных органаў за парушэньне правоў грамадзянаў. Партыя БНФ ужо зьвярталася ў Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем правесьці парлямэнцкае расьсьледаваньне гвалтоўных дзеяньняў міліцыі і спэцслужбаў, учыненых напярэдадні Дня Волі і ў сам дзень 25 Сакавіка. Але мы гатовыя агучыць нашу ацэнку і з судовай трыбуны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG