Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра Алеся Зімніцкага — «Выбралі самага лайтовага хлопца. Там проста няма да чаго дакапацца»


Belarus, Aliaksandar Zimnicki
Belarus, Aliaksandar Zimnicki

Алесь Зімніцкі — 25-гадовы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музэю, зьвінавачаны па справе «Белага Легіёну» ў «навучаньні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках».

Алесь Зімніцкі вырас у вёсцы Гліннае Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. У 2014 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Сфэра навуковых інтарэсаў — Кіеўская Русь. Захапляецца археалёгіяй. Не жанаты.

Свабода гутарыць пра Алеся Зімніцкага зь сябрам і былым аднакурсьнікам Мікалаем Кудласевічам.

Мікалай Кудласевіч
Мікалай Кудласевіч

Мікалай Кудласевіч: — Алесь Зімніцкі — просты, шчыры, добры чалавек. Усіх знаёмых уразіла навіна пра яго арышт. А яго ведае багата людзей. Ён падчас вучобы на гістфаку быў старастам групы. А пасьля вучобы кола знаёмых сталася яшчэ большым. Яго ўсе паважаюць.

Душа кампаніі

Падчас вучобы ў інтэрнаце-«капейцы» (інтэрнат БДУ нумар адзін — РС) быў душой кампаніі. На свае народзіны ішоў па інтэрнаце, кожнага сустрэчнага запрашаў, і амаль усе прыходзілі. Добрыя словы казалі. Алесь усіх ня ведае, а яго — усе.

Узважаны

Алесь вельмі спакойны, узважаны чалавек. Неканфліктны. Ён з тых, хто заўсёды можа штосьці растлумачыць. Памятаю гісторыю, як на нас з Алесем напалі гопнікі. Алесь хоць і атрымаў адзін удар, але здолеў словамі разруліць сытуацыю. Так рэдка хто можа. Я хацеў інакш.

Зьвінавачваньне

Ён не вайсковец, нават на страйкбол ня езьдзіў, калі сябры клікалі. Так, падтрымліваў сябе ў добрай спартовай форме, але гэта хутчэй каб дзяўчатам падабацца — падцягнуцца, адціснуцца, гантэлі.

Уся гэтая справа... Гэта выглядае як спэктакаль. Хутчэй за ўсё, з арыштаваных робяць пешкі ў нейкай вялікай гульні.

А па выніку пазбаўляюць чалавека права быць навукоўцам. Толькі каб пасьля камусьці прадаць яго за штосьці.

Выбралі самага лайтовага (лёгкага, сьветлага, ад анг. light. — РС) хлопца. Там проста няма да чаго дакапацца.

Салідарнасьць

Сяброўка Алеся Зімніцкага Рагнеда напісала ў сваім фэйсбуку:

— Зроблена шмат перадач (каля 30 кг), напісана безьліч лістоў і паштовак ад самых розных людзей.

Таксама на дадзены момант Алесь падпісаны на «БелГазету», «Белорусы и рынок», «Народную Волю», «Камсамолку», «Arche», «ЛіМ» і, верагодна, на «Нашу Ніву».

Што працягваецца цяпер: збор грошай на аплату адваката (гэта ня траціць актуальнасьці ні на хвіліну) і збор характарыстык зь месцаў працы і вучобы (гэтым займаецца лепшы сябар).

Што яшчэ можна рабіць проста зараз? Не гістэрыць, ня ныць, працягваць пісаць лісты, зьвязацца, напрыклад, са мною — раскажу, куды перадаць грошы. Чакаць і верыць.

Адрас: вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск. Зімніцкаму Аляксандру Антонавічу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG