Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску адбываецца ператрус у хаце актывіста Ігара Салаўя


Архіўнае фота. Міліцыянты падчас акцыі недармаедаў у Пінску
Архіўнае фота. Міліцыянты падчас акцыі недармаедаў у Пінску

Тры міліцыянты ладзяць агляд дома ва ўдзельніка акцыяў недармаедаў, актывіста руху «За Свабоду» Ігара Салаўя. Ігар паведаміў Свабодзе, што міліцыю цікавяць кампутары і літаратура.

Як распавёў Свабодзе Ігар Салавей, агляд кватэры санкцыянаваны, прыйшлі тры міліцыянты з двума панятымі:

«Гэта ня вобшук, а агляд кватэры. Шукаюць нешта, зьвязанае зь 1 траўня, з акцыяй. Нібыта я друкую ўлёткі, займаюся агітацыяй гэтага мерапрыемства. Аглядаюць і забіраюць кампутары. Магчыма гэта зьвязана з папярэднім удзелам у акцыях, то лічаць, што я арганізоўваю гэта ўсё. Улётак ніякіх яны не знайшлі, бо ў мяне іх і няма», — апавёў Ігар Салавей.

7 красавіка Пінскі суд прысудзіў Ігару Салаўю 5 сутак арышту і 230 рублёў штрафу за ўдзел у акцыі недармаедаў, што адбылася 26 сакавіка, а таксама, за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG