Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра закон і «цырк на дроце»


Саўка ды Грышка пра судовы «цырк на дроце»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра судовы канвэер, які працуе ў Беларусі супраць удзельнікаў пратэстаў.

Грышка:
Глядзіце, людзі, гэта ж цырк на дроце!
Чытаеш зводкі і паскудна ў роце.
Прыкметы цырку бачацца выразна:
Канфэрансье і блазны, і гімнасты.

Саўка:
Спакойна, Грыша, спакойна,
Усё ў рамках закона.
Усё ў рамках закона.
Спакойна, Грыша, спакойна!

Грышка:
Амонаўцы тут сьведчаць раз за разам.
Любы ім пазайздросьціць з цырку блазан.
Судзьдзя ўсё разумее і ўсё роўна
Дае ўсім суткі-штрафы пагалоўна.

Саўка:
Спакойна, Грыша, спакойна,
Усё ў рамках закона.
Усё ў рамках закона.
Спакойна, Грыша, спакойна!

Грышка:
Усе па дроце бегаюць бадзёра -
Міліцыянты, судзьдзі, пракуроры.
Здаецца ім, што гэта не дарэмна -
Скачкі на тонкім дроце над арэнай.

Саўка:
Спакойна, Грыша, спакойна,
Усё ў рамках закона.
Усё ў рамках закона.
Няясна, праўда, какога?

Грышка:
А мне дык ясна, якога -
Такога вось... Цыркавога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG