Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дайце дзенег!» — Саўка ды Грышка пра просьбу крэдыту ад МВФ


Саўка ды Грышка: Дайце дзенег
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Навошта Беларусі грошы ад МВФ і на што гэтыя грошы могуць пайсьці.

Стары музычны камэнтар ад герояў Лявона Вольскага на новыя падзеі. Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка сустрэўся з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, перадае БЕЛТА. Беларусь, як сьцьвярджаецца, разьлічвае атрымаць крэдыт МВФ на 3,5 млрд даляраў.

Саўка:
Дайце дзенег, я вам гавару!
Паддзяржыце быстранька нашу Беларусь!
Можэт, эта песьня убедзіт
Прэдаставіць нам ачарадной крэдзіт.

Грышка:
Падтрымайце наш дзяржаўны лад!
Трэба ж нам правесьці ліпеньскі парад.
А базар славянскі, а Дажынкі як жа?
Так што падтрымайце. Саша “дзякуй” скажа.

Саўка:
Дайце дзенег! Я вам гавару.
Можэт, што-та ў Беларусі вам не па нутру?
Но, пайміце, эта – ўнутранае дзела,
Так што не ламайцесь, проста дайце дзенег!

Грышка:
Падтрымайце! Дайце транш ці грант.
Падмацуйце ўвесь наш чынавенскі апарат
І “Белую Русь”, і БРСМ…
Дайце тры мільярды. Лепей нават сем.

Саўка:
Дайце дзенег! Паддзяржыце нас,
Нада нам папоўніць залатой запас.
Дайце на стабільнасьць, все жэ будуць рады,
Есьлі мы ад вас палучым нескалька мільярдаў.

Саўка:
Дайце дзенег, я вам гавару!
Паддзяржыце быстранька нашу Беларусь!
Можэт, эта песьня убедзіт
Прэдаставіць нам ачарадной крэдзіт.

Грышка:
Падтрымайце наш дзяржаўны лад!
Трэба ж нам правесьці ліпеньскі парад.
А базар славянскі, а Дажынкі як жа?
Так што падтрымайце. Саша “дзякуй” скажа.

Саўка:
Дайце дзенег! Я вам гавару.
Можэт, што-та ў Беларусі вам не па нутру?
Но, пайміце, эта – ўнутранае дзела,
Так што не ламайцесь, проста дайце дзенег!

Грышка:
Падтрымайце! Дайце транш ці грант.
Падмацуйце ўвесь наш чынавенскі апарат
І “Белую Русь”, і БРСМ…
Дайце тры мільярды. Лепей нават сем.

Саўка:
Дайце дзенег! Паддзяржыце нас,
Нада нам папоўніць залатой запас.
Дайце на стабільнасьць, все жэ будуць рады,
Есьлі мы ад вас палучым нескалька мільярдаў.

Грышка:
Дайце грошай, бо няма каму
Падтрымаць фінансава нашую турму,
Суд, пракуратуру, КДБ, спэцназ…
Каб з падвойнай сілаю прыдушылі нас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG