Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: БелАЭС акупіцца толькі праз 19 год пасьля запуску


Тэрмін акупальнасьці БелАЭС складзе амаль 19 год пасьля выхаду на праектную магутнасьць, заявіў БЕЛТА генэральны дырэктар кампаніі «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў. Гэта ён назваў «нармальнай практыкай».

Запуск БелАЭС раней быў адкладзены: першы энэргаблёк цяпер плянуецца запусьціць у 2019 годзе, другі — у 2020-м. Праектны тэрмін эксплюатацыі складае 60 год.

Пра прыблізна такі тэрмін акупальнасьці незалежныя экспэрты казалі ўжодаўно. Але дасьледчыкі розных краінаў сьвету ацэньваюць тэрміны акупальнасьці іншых праектаў АЭС дзе ў 7-10 год, дзе ў 30, а дзе і ў 40 год, тым часам як пра тэрміны акупальнасьці аналягічных па магутнасьці аднаўляльных крыніцаў энэргіі кажуць як пра 5-10 год.

Корпусы рэактара для БелАЭС: адзін пабіты, другі — з «чужога пляча»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG