Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: улады ня ведаюць колькасьці паліцэйскіх


Аўганскія ўлады ня маюць уяўленьня аб колькасным складзе сваёй паліцыі і ня ўпэўненыя, што ўсе, хто атрымлівае заробак, сапраўды нясуць службу. Да такіх высноваў прыйшла новая праверка ўраду ЗША.

Спэцыяльны генэральны інспэктар па рэканструкцыі Аўганістану Гэрбэрт Рычардсан сьцьвярджае, што справаводзтва ў краіне вядзецца надзвычай нядбайна. Ён ня выключыў, што пры налічэньні заробкаў паліцэйскім зьдзяйсьняецца махлярства.

ЗША і іншыя донары па ўсім сьвеце трацяць мільярды даляраў на аднаўленьне аўганскіх сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG