Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: апазыцыянэраў могуць пакараць сьмерцю


Сямі ўдзельнікам антыўрадавых дэманстрацыяў у Бахрэйне пагражае сьмяротнае пакараньне. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Бахрэйну, у нядзелю ў часе чарговага судовага паседжаньня найвышэйшай меры пакараньня запатрабаваў вайсковы пракурор. Семярых актывістаў абвінавачваюць у наўмысным забойстве двух паліцыянтаў. Абарона іхнюю вінаватасьць адмаўляе.

У сакавіку пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў Бахрэйне былі затрыманыя сотні людзей, якія бралі ўдзел у масавых акцыях з патрабаваньнем пашырэньня грамадзянскіх правоў і свабодаў.
XS
SM
MD
LG