Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя кіраўнікі краінаў Захаду прыбылі ў Пэкін


Джымі Картар
Джымі Картар
Дэлегацыя былых дзяржаўных дзеячаў на чале з экс-прэзыдэнтам ЗША Джымі Картарам сёньня прыбыла ў сталіцу Кітаю. Пасьля Пэкіну яны наведаюць Пхэньян і Сэўл. Паведамляецца, што цягам шасьцідзённага візыту ў Кітай, Паўночную і Паўднёвую Карэі яны абмяркуюць сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе, а таксама пытаньні стварэньня зоны, вольнай ад ядзернай зброі і недахопу харчаваньня ў Паўночнай Карэі.

У дэлегацыю ўваходзяць былыя прэзыдэнты Фінляндыі і Ірляндыі Марці Ахтысаары і Мэры Робінсан, былы прэм'ер-міністар Нарвэгіі Харлем Брундтлянд.
XS
SM
MD
LG