Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея раіць Беларусі паскардзіцца на Літву ў МАГАТЭ


Чарнобыльскі шлях 2009
Чарнобыльскі шлях 2009
Галоўная прычына пратэстаў Літвы супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі – гэта канкурэнцыя. Такое меркаваньне выказаў дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі РОСАТОМ Сяргей Баяркін, паведамляе БелаПАН.

Ён дадаў, што літоўцы "імкнуцца любымі спосабамі перашкодзіць беларускаму праекту", бо істотна адстаюць у справе пабудовы ўласнай АЭС.

Баяркін мяркуе, што Беларусь павінна скарыстацца мэханізмамі МАГАТЭ для таго, каб схіліць Вільню да падпісаньня пагадненьня аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы.

Міністэрства замежных спраў Літвы, у сваю чаргу, сьцьвярджае, што дзеяньні Беларусі і Расеі ў справе плянаваньня аб'ектаў атамнай энэргетыкі ў непасрэднай блізкасьці да межаў Эўразьвязу не адпавядае міжнародным патрабаваньням ядзернай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG