Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: забіты прадстаўнік Аль-Каіды на Каўказе


Амір Маганад
Амір Маганад
Расейскія сілы бясьпекі забілі ваеўніка з Савудаўскай Арабіі, які зьяўляўся найвышэйшым прадстаўніком Аль-Каіды на Паўночным Каўказе. Антытэрарыстычны камітэт Расеі паведамляе, што Амір Маганад, быў адным з трох паўстанцаў, забітых у сутычцы з расейскімі войскамі ў чацьвер.

Паведамляецца, што Маганад зьяўляўся канкурэнтам кіраўніка чачэнскіх паўстанцаў Доку Ўмарава. Паводле Крамля, яго перамога над Умаравым пагражала паставіць усіх паўночнакаўкаскіх ваеўнікоў пад беспасярэдняе камандаваньне Аль-Каіды.
XS
SM
MD
LG