Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: падзеі ў Лібіі разьвіваюцца паводле пляну


Гілары Клінтан
Падзеі ў рамках ваеннай кампаніі ў Лібіі разьвіваюцца прыблізна так, як і плянавалася. З такой заявай выступіла сёньня ў Вашынгтоне дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, па выніках перамоваў зь міністрам замежных спраў Нідэрляндаў Уры Разанталем.

Яна дадала, што ЗША не зьбіраюцца мяняць курсу сваіх дзеяньняў у Лібіі, і што лібійская апазыцыя павінна сама давесьці сваю здольнасьць карыстацца магчымасьцямі, якія мае.

На думку Клінтан, у лібійскім пытаньні трэба праявіць цярплівасьць і запабегчы спакусе паскорыць канчатковы фінал.
XS
SM
MD
LG