Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Місураце загінуў украінскі ўрач


 Мэдыкі спрабуюць выратаваць параненага журналіста.
Мэдыкі спрабуюць выратаваць параненага журналіста.
Міністэрства замежных спраў Украіны пацьвердзіла факт гібелі свайго грамадзяніна ў лібійскім горадзе Місурата, дзе працягваюцца баі паміж войскамі Муамара Кадафі і паўстанцамі. Яшчэ адзін прадстаўнік Украіны паранены. Як паведамляецца, загінулы ўкраінец быў урачом. МЗС Украіны паведамляе, што на 19 красавіка на тэрыторыі Джамахірыі заставалася 400-500 украінацаў, дагэтуль з краіны іх была вывезена 600, але не ўсе, у каго была магчымасьць пакінуць краіну, гэтым скарысталіся.

У сераду ў Місураце загінулі, паводле апошніх зьвестак, больш як 10 цывільных асобаў, у тым ліку два замежныя фотакарэспандэнты. Адзін зь іх – брытанец Цім Гецерыхтан, вядомы як адзін з рэжысэраў дакумэнтальнага фільму пра амэрыканскіх салдатаў у Аўганістане, які быў вылучаны на прэмію “Оскар”.
XS
SM
MD
LG