Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Сырыю спыніць гвалт


Сырыя: пратэсты ў горадзе Хомс, 19 красавіка, 2011
Сырыя: пратэсты ў горадзе Хомс, 19 красавіка, 2011
Злучаныя Штаты заклікалі ўлады Сырыі спыніць гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да дэманстрантаў і пагадзіцца зь неабходнасьцю правядзеньня ў краіне неадкладных рэформаў.

Паводле праваабаронцаў, прынамсі 200 чалавек былі забітыя ў Сырыі ад моманту пачатку масавых выступаў апазыцыі месяц таму. У аўторак урадавыя войскі чарговы раз адкрылі агонь па дэманстрантах у горадзе Хомс. Каля дваццаці тысяч пратэстоўцаў – збольшага моладзі – аднак працягваюць кругласутачныя маніфэстацыі на цэнтральнай плошчы Хомсу.

Таксама ў аўторак улады Сырыі заклікалі прыхільнікаў апазыцыі спыніць пратэсты. Адначасова дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SANA паведаміла, што ўрад, зьбіраецца пайсьці на шэраг саступак, у прыватнасьці, скасаваць рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае ў краіне больш за 50 гадоў.

Міністры ўжо нібыта ўхвалілі адпаведны законапраект, які цяпер мае падпісаць прэзыдэнт Башар Асад.
XS
SM
MD
LG