Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьмянілася зь пераходам на рэгістрацыю?


Замена прапіскі на рэгістрацыю ў Беларусі адбылася 1 студзеня 2008 году. Ці стала людзям лягчэй знаходзіць новае месца жыхарства і працы? Праблема датычыць найперш тых, хто імкнецца замацавацца ў Менску. Пра пэрспэктывы іншагародніх разважаюць людзі на вуліцах сталіцы.


Студэнтка: “Там, дзе я навучаюся, пытаньне шмат каго зацікавіла. Праблема ў тым, што не мянчук ня можа ўладкавацца на працу бязь менскай прапіскі. Прапіска каштуе 400 даляраў. Была пагалоска, што замест прапіскі будзе штосьці лепшае для людзей. У маіх сябровак праблема засталася і з рэгістрацыяй”.

Спадарыня: “Я штосьці чула. Чула, што людзям бязь менскай прапіскі можна будзе працаваць у Менску. Калі я правільна зразумела… У нас у дзіцячым садку была праблема: не хапала нянек і выхавацелек, бо менчукі не хацелі працаваць за такія заробкі. Быў разьлік, што будуць езьдзіць на працу зь Менскай вобласьці”.

Хлопец: “Чуў пра гэта празь дзяржаўную тэлевізію і чытаў на незалежных сайтах. Але так і ня даў рады сьцяміць, у чым будзе розьніца між прапіскай і рэгістрацыяй. Адно што павялічылі плошчу, неабходную для рэгістрацыі — каб у Менск з рэгіёнаў ехала меней людзей”.

Спадарыня: “Я ня чула пра гэтыя зьмены. Прынамсі, у сваім жыцьці я іх пакуль не адчуваю. Але я сумняюся, што нашая дзяржава захоча зьменшыць кантроль над людзьмі”.

Спадар: “Наколькі я ведаю, для тых, хто, як кажуць, з рэгіёнаў, у іх пагоршылася становішча, бо ім трэба болей мэтраў… быццам бы Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне пра тое, што інстытут прапіскі не адпавядае Канстытуцыі. Па вялікім рахунку, далі іншую назву, а сутнасьць засталася тая ж самая. Хутчэй за ўсё, гэта марафетная падзея”.

Дзяўчына: “Праблема ў заблытваньні людзей. Бо ніхто не растлумачыў дакладна, што такое рэгістрацыя. Нібыта плюс дзяржаве ад адмены прапіскі, але насамрэч людзі ў разгубленасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG