Адзіны кандыдат ад дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч сьвяткаваў Каляды ў Берасьці. Але сёньня ў Менску ён ужо ўзяў удзел у паседжаньні цэнтральнага штабу, які працуе ў ранейшым рэжыме, незалежна ад паседжаньняў Цэнтравыбаркаму. Сёньня штаб зацьвярджаў лёзунгі і колеры кампаніі адзінага і вырашыў яшчэ шэраг тэхнічных пытаньняў. Спадар Мілінкевіч адзначае, што пры фармаваньні ініцыятыўнай групы дакладна выконвалася заканадаўства і ў яе ўвайшлі людзі, які далі згоду працаваць.
(Мілінкевіч: ) “Я думаю, з аднаго боку, улады баяцца рэгістраваць, таму што мы ўяўляем сабой альтэрнатыўную сілу, бо ў нас аб’яднаная большасьць апазыцыі ў нашай групе. А зь іншага боку, калі яны не рэгіструюць, яны выклікаюць яшчэ большае абурэньне. І я маю надзею, што яны ўсё ж зарэгіструюць. А калі яны гэтага ня зробяць, мы будзем праводзіць акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня”.
У штабе Аляксандра Казуліна таксама ішла актыўная падрыхтоўка да выбарчай кампаніі. Спадар Казулін не сумняецца, што ягоная група будзе зарэгістравана, таму што ўсё было зроблена згодна з законам.
(Казулін: ) “У нас вельмі мала часу, каб думаць пра тое, што будзе на Цэнтравыбаркаме. Ідзе ўжо проста канкрэтная тэхналягічная праца. Мы цяпер рыхтуемся да актыўнага збору подпісаў. Я думаю, што перад уладамі стаіць адно з асноўных пытаньняў аб тым, што будзе пасьля выбараў, таму што легітымнасьць гэтай прэзыдэнцкай кампаніі ня проста пад вялікім сумневам, а ўжо відавочна, што парушана ўсё магчымае заканадаўства”.
Акадэмік Аляксандар Вайтовіч таксама працягвае кансультацыі са сваёй камандай і ня бачыць прычынаў, зь якіх могуць не зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу.
(Вайтовіч: ) “І думаю, як заўтра нам, апазыцыйнай частцы, пасьля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў сустрэцца і абмеркаваць некаторыя пытаньні. Трэба думаць пра тое, каб сапраўды дамаўляцца. Я ўпэўнены, што трэба дамаўляцца. Адна з тактык — гэта ўсё-такі вызначацца з такім адным кандыдатам”.
Генэрал Валеры Фралоў праводзіць асобныя сустрэчы са сваімі прыхільнікамі і таксама мяркуе, што апазыцыйныя кандыдаты павінны дамаўляцца.
(Фралоў: ) “Мне здаецца, пасьля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў усё ж такі будзе нейкая такая спроба знайсьці паразуменьне і найлепшы спосаб, як працаваць”.
Нагадаем, паседжаньне Цэнтравыбаркаму наконт рэгістрацыі ініцыятыўных групаў выбарнікаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты адбудзецца 27 сьнежня.