Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец з-за кратаў падаў сьпіс ініцыятыўнай групы


Алесь Дашчынскі, Менск У Цэнтарвыбаркам паступіла заява ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Заяву Сяргея Скрабца і сьпіс ініцыятыўнай групы ў складзе 148 чалавек у Цэнтральную выбарчую камісію прынёс кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Сяргей Галаганюк. Паводле спадара Галаганюка, ахова Цэнтарвыбаркаму не адразу пусьціла яго для перадачы дакумэнтаў, аднак усё завяршылася пасьпяхова.

Камісія прыняла заяву спадара Скрабца да разгляду. Якія ж у яго шанцы зарэгістравацца? Тлумачыць сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік.

(Лазавік: ) “Шансы ва ўсіх вялікія. Па закону ён мае права вылучацца. Кандыдатам у прэзыдэнты ня можа быць грамадзянін, які мае судзімасьць. А ён судзімасьці, наколькі я ведаю, ня мае. Мы яшчэ толькі прынялі дакумэнты, пакуль нічога не разглядалі і не правяралі, нічога не вывучалі”.

Сяргей Галаганюк быў памочнікам Сяргея Скрабца падчас ягоных дэпутацкіх паўнамоцтваў. Ён распавёў, што раней спадар Скрабец ужо дасылаў адпаведныя паперы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, але яны быццам бы не дайшлі. І цяпер яны наноў пададзеныя ў камісію. А хто ж увайшоў у ініцыятыўную групу?

(Галаганюк: ) “Там людзі, якія ўжо правераны. Яны на мінулых выбарах працавалі. Можа людзей і малавата, але патэнцыял у людзей ёсьць. Цяжка будзе, канечне”.

***

Нагадаем, Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня. Ён знаходзіцца ў менскім ізалятары па вуліцы Валадарскага. Крымінальная справа, заведзеная супраць спадара Скрабца, цяпер знаходзіцца ў Вярхоўным судзе Беларусі. Але канкрэтная дата пачатку судовага працэсу дагэтуль ня вызначаная. Палітыка вінавацяць у трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.

Гл. таксама • Вайтовіч, Казулін, Мілінкевіч, Фралоў падалі сьпісы ініцыятыўных груп у ЦВК
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG