Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер польскага Сэйму: Лукашэнка адчувае няўпэўненасьць


Радыё Свабода Прызначэньне датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў для радыё Свабода камэнтуе віцэ-сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі.

(Камароўскі: ) “На маю думку, зьмена тэрміну выбараў з аднаго боку сьведчыць аб тым, што ўлада адчувае няпэўнасьць. Калі б Лукашэка быў упэўнены ў сваёй перамозе, яму было б усё адно, калі адбудуцца выбары – у ліпені ці ў сакавіку. З другога боку, канечне, улады гэтым крокам хочуць ускладніць працу апазыцыі – пазбавіць адзінага кандыдата перадусім часу на правядзеньне выбарчай кампаніі. На жаль, такая тактыка можа аказацца эфэктыўнай. Ня ведаю, ці зможа апазыцыя знайсьці шляхі, каб гэтак жа эфэктыўна адказаць на захады Лукашэнкі. Пакуль я гэтага ня бачу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG