У Міністэрстве аховы здароўя заяву сваёй кіраўніцы камэнтаваць адмаўляюцца. Гаворыць кіраўніца ўправы лекавага забесьпячэньня Людміла Равуцкая:
(Равуцкая: ) “Маёй управай такая праца не вядзецца. Я такіх загадаў ні ад міністра, ні ад каго яшчэ не атрымлівала”.
Паводле спадарыні Равуцкай, распараджэньнем міністра аховы здароўя, безрэцэптавы продаж лекаў быў перагледжаны яшчэ ў траўні. Што менавіта зараз адпускаецца толькі зь пісьмовага дазволу мэдыкаў, пытаюся ў загадчыцы адной з менскіх аптэк Марына Дземіда.
(Дземіда: ) “Практычна ўсё: настойкі, антыбіётыкі, натуральна ўсе гарманальныя, сардэчныя, ад ціску. Многія лекі самі па сабе яны бясшкодныя, а ў спалучэньні могуць быць моцна дзейсныя наркатычныя сродкі. А сьпіртовыя настойкі – гэта, канечне, змаганьне з п”янствам”.
Гаварыла аптэкарка Марына Дземіда. А што думаюць пра пашырэньне продажу лекаў толькі па рэцэптах самі спажыўцы?
(Спадарыня: ) “Ня хочацца хадзіць па рэцэпты. Я ведаю, якія лекі мне дапамагаюць, я дарослы чалавек – ведаю, чым мне ня трэба злоўжываць. І мне ня трэба, каб увесь час выпісвалі рэцэпты”.
(Спадарыня: ) “Іншы раз і так купляеш, без рэцэпта. А па рэцэпт ты ідзеш, калі сумняесься ў нечым. Але ў паліклініку зьвяртацца – гэта горш за ўсё. Ня дай Бог”.
(Спадар: ) “Ой, рэцэпт, гэта такія клопаты: ідзі да лекара, стой у чарзе. А пасьля лекар яшчэ й ня выпіша – скажа: табе трэба аналіз такі-сякі здаць, бо ён жа ня хоча на сябе адказнасьць браць. Гэты лекар псыхуе, бо кажа – мне 5 хвілінаў на чалавека далі. Які рэцэпт яна выпіша?”
Гаварылі мінакі на сталічных вуліцах. Сябра асацыяцыі мэдыкаў Андрэй Вітушка кажа, што парэцэптавы продаж лекаў вельмі пашыраная практыка ва ўсім сьвеце. Аднак у беларускіх умовах падставай для гэтага могуць быць іншыя прычыны, лічыць спадар Вітушка.
(Вітушка: ) “Гэта гаворыцца дзеля таго, каб максымальна прывязаць людзей да дзяржаўнай сыстэмы аховы здароўя. Гэта можна прасачыць, пачынаючы ад гісторыі з адабраньнем ліцэнзіяў у буйных мэдычных цэнтраў і, зважаючы на апошняе рашэньне, якое тычыцца таго, што лекары мусяць выбіраць, дзе ім працаваць – у дзяржаўнай сыстэме аховы здароўя ці прыватнай. Адначасна з наступам на прыватную мэдыцыну. Гэта яшчэ й сродак падтрыманьня айчыннай фармацэўтычнай прамысловасьці. Бо апошнім часам узяты курс на тое, каб максымальна карыстацца айчыннымі лекамі. Рэцэпты на гэтыя лекі выпісваюць менавіта ў паліклініках. І калі іхны продаж будзе толькі па рэцэптах, дык людзі й будуць вымушаныя купляць толькі беларускае”.
Паводле спадара Вітушкі, айчынныя лекі часта саступаюць сваім замежным аналягам з гледжаньня якасьці, дызайну ўпакоўкі й іншых парамэтраў.