ТЭГЕРАН. Іранскі парлямэнт прагаласаваў за тое, каб абавязаць урад не дапускаць міжнародных інспэктараў на ядзерныя аб’екты краіны, калі іранскае ядзернае дасье паступіць на разгляд Рады Бясьпекі. За гэтую прапанову прагаласавалі 183 са 197 заканадаўцаў. У чацьвер МАГАТЭ будзе разглядаць пытаньне аб перадачы дасье Ірану на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Сёньня раней прадстаўнік Міністэрства замежных спрваў Ірану Хамід Рэза Азэфі заявіў, што прадстаўнікоў МАГАТЭ ня пусьцяць да ядзерных аб’ектаў Ірану, пакуль тыя не пададуць “пераканаўчае абгрунтаваньне” свайго візыту. МАГАТЭ хоча адведаць Лавізан-Шыян, аб’ект дасьледчага цэнтру, які быў ліквідаваны перад візытам інспэктараў ААН.