МАНРОВІЯ. Цэнтравыбаркам Лібэрыі абвясьціў, што прэзыдэнтам краіны абраная Элен Джонсан-Сірліф (Ellen Johnson-Sirleaf), эканаміст з Гарвардзкім дыплёмам. Яна набрала каля 60% галасоў выбарцаў, здабыўшы перамогу ў былога футбаліста Джорджа Ўіга (George Weah). Спн. Джонсан-Сірліф – першая прэзыдэнтка на афрыканскім кантынэнце. Прыхільнікі Ўіга спрабавалі аспрэчыць вынікі выбараў, аднак місія ААН заявіла, што выбары ў Лібэрыі былі празрыстыя і адпавядалі міжнародным стандартам.