“Хаця назіраліся некаторыя паляпшэньні падчас перадвыбарчага пэрыяду, відавочная няпэўнасьць ў ключавых аспэктах працэсу, такіх як рэгістрацыя выбарнікаў, абмежаваньне свабоды сходаў, сказілі кампанію. Галасаваньне было ў цэлым спакойным, аднак працэс галасаваньня ў дзень выбараў быў азмрочаны падчас падліку галасоў”, – гаворыцца у афіцыйным паведамленьні місіі назіральнікаў АБСЭ.
665 назіральнікаў з 42 краінаў наведалі большасьць выбарчых акругаў Азэрбайджану, яны зафіксавалі розныя парушэньні на 43% участках, якія патрапілі пад назіраньне.
Высновы місіі, відавочна, даюць дадатковыя аргумэнты азэрбайджанскай апазыцыі, якая кажа пра татальную фальсыфікацыю выбараў і мае намер арганізаваць масавыя акцыі пратэсту.
На прэсавай канфэрэнцыі старшыня Народнага фронту Алі Керымлі заявіў, што галасаваньне не адлюстроўвае волю азэрбайджанскага народу. Народны фронт разам з Дэмакратычнай партыяй і партыяй Мусават складаюць аб’яднаную апазыцыйную кааліцыю “Азадлыг” (Свабода).
Паводле афіцыйных вынікаў, яна атрымала толькі некалькі дэпутацкіх крэслаў.
Калі 40 месцаў атрымаюць гэтак званыя незалежныя кандыдаты, большасьць зь якіх, як адзначаюць назіральнікі, на самой справе моцна залежаць ад уладаў. Алі Керымлі заяўляе пра намер апазыцыйнай кааліцыі вывесьці людзей на вуліцы 9 лістапада.
(Керымлі: ) “Мы будзем абараняць права выбарнікаў усімі канстытуцыйнымі сродкамі, існуючымі ў заканадаўстве. Нашы пратэсты будуць мець выключна мірны характар. Мы не дадзім уладам ніякіх падставаў выкарыстаць сілу супраць народу”.
Кааліцыя “Азадлыг” заяўляе, што выбары былі падтасаваныя ў 80% акругах. Прадстаўнік кіроўнай партыі “Ені-Азэрбайджан” Алі Ахмадаў у сваю чаргу адхіляе гэтыя абвінавачаньні і вінаваціць апазыцыю у перадузятасьці.
(Ахмадаў: ) “Некаторыя лідэры апазыцыйных партыяў, не чакаючы афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў галасаваньня, аб’явілі, што выбары сфальсыфікаваныя. Я хачу адзначыць, што такія заявы не што іншае, як прызнаньне ўласнай паразы на парлямэнцкіх выбарах”.
Трэба адзначыць, што ў галасаваньні ўзялі удзел толькі 46% выбарнікаў. Паводле дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Аббаса Джавадзі, гэта сьведчыць пра выказваньне пэўнага недаверу насельніцтва як да ўлады, гэтак і да цяперашніх апазыцыйных лідэраў, якім, на думку Джавадзі, наўрад ці ўдасца наладзіць вулічную рэвалюцыі ў Баку.
Гл. таксама Беларускі назіральнік называе азэрбайджанскія выбары несвабоднымі