У Беларусі будзе “Шэрая кніга” зь пералікам прозьвішчаў і спраў людзей, якія сыстэматычна і груба парушаюць правы чалавека. Выданьне “Шэрай кнігі” – у бліжэйшых плянах Беларускага Хэльсынскага камітэту. Пра гэта тыднёвіку “Беларусы і рынак” паведаміў намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла. Інтэрвію зь вядомым юрыстам прымеркавана да мажлівай дзейнасьці праваабарончай арганізацыі ў нелегальных умовах.
“БелГазета” сёньня зьвяртаецца да нацыянальнага пытаньня. Чаму ў шыкоўным Парыжы ўспыхнулі вулічныя баі? Паводле аўтараў тыднёвіка, тое, як хутка і нечакана ўзарвалася сытуацыя ў Францыі, вымушае больш уважліва прыглядацца да канфлікту вакол Саюза палякаў Беларусі. Падрабязнасьці – у артыкуле “Мусульмане запальваюць”
Яшчэ адна тэма палітычнай аналітыкі “Белгазеты” мае загаловак: “Бацька за язык ня цягнуў Аяцкава, Адамкуса, Еханурава”. Што гаварылі пра Лукашэнку вядомыя палітыкі з суседніх краінаў і які гэта атрымала працяг – на старонках чарговага нумару “БелГазеты”.
“Масква ізноў патрабуе ад Беларусі ўніфікацыі мытных пошлінаў на нафтапрадукты”, - інфармуе сёньняшні нумар газэты “Беларусы і рынак”. Паводле артыкула “Бэнзінавы сыгнал”, суседзі цяпер на парозе новага нафтавага скандалу. Успыхнулі спрэчкі напярэдадні чарговага паседжаньня вышэйшай дзяржаўнай Рады так званага саюзу. Пра залежнасьць Беларусі ад энэргетыкі Расеі піша сёньня “БелГазета”. У артыкуле “Глуску далі газу” цытуецца папярэджаньне Аляксандра Лукашэнкі наконт спажывецкіх настрояў. “Газ будзе даражэць”, - робіць выснову выданьне ў рубрыцы “А хто б сумняваўся”.
Тым часам некаторыя спрытныя беларусы карыстаюцца нафтай з Расеі бяз пошлінаў і санкцый. Паведамленьне пра крадзеж на нафтаправодзе “Дружба” у сьвежым нумары “Брестской газеты ” камэнтуе яе рэдактар Віктар Манчук.
(Манчук: ) “Устаноўлена, што ўрэзкі ў магістральны нафтаправод былі зробленыя членамі арганізаванай злачыннай групы. Крадзеная нафта ад імя камэрцыйных структураў прадавалася па заніжаных коштах пад выглядам паліўнага мазуту розным суб”ектам гаспадараньня”.
Па словах Віктара Манчука, зараз чэкісты з Брэста, Драгічына і Мазыра працуюць над плянам папярэджваньня надзвычайных сытуацыяй. Крадзеная сырая нафта можа нарабіць бяды ў зімовых печах.