(Карэспандэнт: ) “Беларусь – адзіная Эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у склад Рады Эўропы. Спадар Валэнса, як, на Вашую думку, можна выправіць гэтую сытуацыю?”
(Валэснса: ) “Цяпер не атрымаецца, бо Эўропа не дапаможа, Польшча таксама – мы цяпер ня ў самай лепшай сытуацыі. Беларусы павінны быць лепш, чым мы падрыхтаваныя да ўсіх нечаканых сытуацыяў, якія могуць здарыцца, Трэба змагацца за свабоду, але адначасове ведаць, што рабіць, калі, напрыклад, Расея абурыцца і перакрые газ. Добра падрыхтавацца перад тым, як ісьці да свабоды, бо інакш наробіце сабе клопатаў”
(Карэспандэнт: ) “Дык значыць перадусім добрая падрыхтоўка?”
(Валэнса: ) “Так, лепш падрыхтавацца, каб можна было прадбачыць найбольш складаныя моманты трансфармацыі, а яны будуць – напрыклад з расейскай трубой”
(Карэспандэнт: ) “У Беларусі дэмакратычныя сілы разьлічваюць на падтрымку, адзіную пазыцыю заходніх дэмакратыяў, пра што гаварылася ў часе гэтага Форуму Рады Эўропы..."
(Валэнса: ) “Не, няма чаго спадзявацца. Захад цяпер мае вельмі шмат сваіх праблемаў. Рэальны час, калі заходнія краіны змогуць нешта зрабіць у беларускай справе, гэта гадоў праз пяць, а раней - хіба не”.
(Карэспандэнт: ) “Але новыя польскія ўлады абяцаюць дапамогу, дэкляруюць, што палітыка Варшавы ў дачыненьні да Беларусі зьменіцца?"
(Валэнса: ) “Словы гэта словы, а што з канкрэтнымі захадамі? Уявіце энэргетычную блякаду – ці ёсьць плян дастаўкі, напрыклад, нафты, з альтэрнатыўных крыніцаў. Натуральна, што я выступаю за свабоду, але павінна быць адказнасьць. Я рэаліст і кажу лягічныя рэчы”.
(Карэспандэнт: ) “Вы кажаце пра тое, што Беларусі ня варта пакуль чакаць дапамогі ад эўрапейскіх краінаў. А што з ЗША?"
(Валэнса: ) “Гэта ня так, што нельга ўвогуле чакаць дапамогі. Папросту на дадзены момант захад праходзіць пэрыяд вялікай структурнай і палітычнай перабудовы, і яшчэ адзін цяжар – Беларусь - узяць на сябе фізычна ня можа. У ЗША свае праблемы – перадусім вайна. Цяпер іншая сытуацыя”.