“Чарговы польскі дыплямат пакідае Беларусь. Яго, аднак, не выкідаюць тамтэйшыя ўлады – супрацоўнік амбасады адыходзіць сам на знак пратэсту супраць палітыкі амбасадара. Анджэй Чухрыта – другі сакратар польскай амбасады ў Беларусі тыдзень таму накіраваў у МЗС Польшчы заяву з просьбай аб адкліканьні з пасольства. Неафіцыйныя асобы, зьвязаныя з амбасадай у Менску кажуць, што спадар Чухрыта вырашыў адыйсьці, бо ня мог далей гладзець на тое, што робіць амбасадар Тадэвуш Паўляк”, - піша “Rzeczpospolita”.
Штодзёньнік падае словы польскіх палітыкаў і дыпляматаў, якія, не падаючы свайго імя, крытычна выказаліся ў справе працу спадара Паўляка, які, паводле іхных словаў “падтрымліваў Тадэвуша Кручкоўскага – былога старшыню СПБ, лаяльнага да цяперашніх беларускіх уладаў”.
“Пад ягоным кіраўніцтвам амбасада стала пасіўнай. Не хапае кантактаў з уладамі Беларусі, а тым больш – зь беларускай апазыцыяй”, - цытуе словы аднаго з польскіх дыпляматаў “Rzeczpospolita”.
Штодзёньнік піша, што афіцыйна пра прычыны адыходу другога сакратара польскай амбасады ў Менску з журналістамі газэты ніхто не хацеў размаўляць, а ў МЗС Польшчы заявілі, што, паводле закону аб дыпляматычнай службе, такая форма, як “пратэст”, не прадугледжаная – можна толькі падаць заяву аб нежаданьні больш працаваць у дадзеным месцы.
Адмаўляецца ад акамэнтароў і сам Анджэй Чухрыта.
Між тым “Rzeczpospolita” нагадвае, што нядаўняе вяртаньне пасла Тадэвуша Паўляка ў Менск выклікала неадназначныю рэакцыю сярод палітыкаў і дыпляматаў, бо адкліканы ён быў да часу, пакуль ня спыняцца рэпрэсіі супраць СПБ, але вярнуўся нягледзячы на тое, што рэпрэсіі так і не спыніліся – паплечнікаў непрызнаванай афіцыйным Менскам старшыні Саюзу Анжалікі Борыс працягваюць выклікаць на допыты, перасьледуюць журналістаў польскамоўных мэдыяў.
Падсумоўваючы, польскі штодзёньнік піша, што новыя польскія ўлады дэкляруюць больш рашучыя захады ў дачыненьнях зь Менскам, каб сытуацыі, падобныя да вяртаньня Тадэвуша Паўляка ў Беларусь, не паўтараліся.