Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 амэрыканцаў загінулі ў Іраку


БАГДАД. Восем амэрыканскіх жаўнераў былі забітыя ў Іраку за мінулыя тры дні. Ля Бэіджы ў выніку закладзеных на дарогах бомбаў загінулі трое й былі параненыя чацьвёра жаўнераў ЗША. Амэрыканскі вайсковец прадухіліў буйны тэракт, застрэліўшы кіроўцу цэмэнтавозу з выбухоўкай, які зьбіраўся пратараніць гатэль “Палестына”, у якім звычайна спыняюцца замежныя журналісты. Яшчэ два амэрыканскіх вайскоўцы загінулі у неваенным інцыдэнце ў Кувэйце.
XS
SM
MD
LG