Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палкоўніка мінабароны арыштавалі за хабар


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менску за атрыманьне хабару арыштаваны палкоўнік Аляксандар Пішчур, начальнік адной з управаў Міністэрства абароны Беларусі. Палкоўнік спрабаваў атрымаць 1 тысячу даляраў за спрыяньне ў арэндзе памяшканьняў у гатэлі “40 год Перамогі”, які падпарадкаваны вайсковаму ведамству.

Як паведамляе вайсковая пракуратура, дзе расьсьледуецца справа Аляксандра Пішчура, абвінавачаньне яму ўжо прад’яўленае, палкоўнік дае паказаньні.

Высокапастаўленыя беларускія вайскоўцы нячаста фігуруюць у крымінальных зводках у якасьці карупцыянэраў, аднак час ад часу трапляюць у гучныя скандалы. Напрыканцы 1990-х гадоў цяперашняга міністра абароны Леаніда Мальцава зьнялі з пасады міністра за ўжываньне сьпіртовых напояў на працоўным месцы. А ў 2000 годзе пасьлядоўнік Мальцава Аляксандар Чумакоў быў накіраваны ў адстаўку за перасьлед вайсковага доктара, які паставіў яму дыягназ, несумяшчальны з вайсковай службай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG