ЖЭНЭВА. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан зьвярнуўся сёньня з заклікам да краін-донараў тэрмінова павялічыць дапамогу ахвярам землятрусу ў Пакістане. Анан выступіў у Жэнэве перад удзельнікамі міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях ліквідацыі наступстваў землятрусу.
(Анан: ) “Мы спаткаліся сёньня, каб прадухіліць другую хвалю сьмерцяў, прадухіліць далейшыя пакуты людзей. Ніхто ня меў магчымасьці прадухіліць сам землятрус, але цяпер мы маем сілы спыніць наступную хвалю – сьмерці й роспач, выкліканыя халоднай тэмпэратураю й хваробамі, адсутнасьцю даху над галавою, ежы й пітной вады”.
Прадстаўнікі ААН перагледзелі ранейшыя ацэнкі гіманітарнай дапамогі ахвярам землятрусу. Цяпер заяўлена, што Пакістану патрэбна тэрміновая дапамога ў памеры 550 мільёнаў даляраў.
Тым часам прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што страты, нанесеныя катастрафічным землятрусам, мяркуючы з усяго, перавысяць пяць мільярдаў даляраў. Стыхія забрала жыцьці больш як 54 тысяч чалавек, каля 75 тысяч былі параненыя. Каля 3 мільёнаў людзей засталіся бяз даху над галавою.