(Юнак: ) “Я думаю, што адносіны паміж Беларусьсю і Польшчай на гэты час вельмі добрымі ня будуць з тае прычыны, што адносіны новага прэзыдэнта да Беларусі, Расеі і ўвогуле краінаў сацлягеру ня вельмі добрыя”.
(Спадар: ) “Качыньскі – лібэрал. Праўда, у яго была цікавая думка — нібыта чамусьці нас павучыць. Польшча нашая суседка, да якой мы вельмі паважліва ставімся. Хацелася б, каб і Польшча да нас з павагаю ставілася”.
(Спадар: ) “Ад гэтага прэзыдэнта ні нам, ні Расеі нічога добрага ня сьвеціць. Бо ён прэтэндуе на нашыя ўсходнія землі”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці памяняюцца беларуска-польскія міждзяржаўныя адносіны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы?”
(Спадарыня: ) “Не павінны, мы ж суседзі. У кожным разе, я ня думаю, што мы станем ворагамі, хутчэй — сябрамі. І якая розьніца — які прэзыдэнт?”
(Юнак: ) “Увогуле, адносіны, можа, і палепшацца. Бо суседзі ўсё ж такі. Той скандал паступова забудзецца, і будзем жыць, як і жылі”.
(Спадарыня: ) “Я вельмі рада, што ён прыйшоў да ўлады, бо ў яго ня толькі сымпатычнае аблічча, але і думкі. Думаю, што дачыненьні зь Беларусьсю ня будуць у горшы бок, бо адна рэч Расея ці Нямеччына, а іншая — Беларусь. Тым больш, калі я не памыляюся, калісьці тут у Менску да рэвалюцыі Качыньскія жылі”.
(Спадар: ) “Нашыя народы вельмі шмат зьвязвае — так гістарычна склалася. Я думаю, што ўсё гэта перамелецца, мы застанемся добрымі суседзямі”.
(Юнак: ) “Па праўдзе кажучы, адносіны і так былі кепскія, і ў горшы бок мяняць няма ўжо куды — мы ўсё ж такі ня ў стане вайны. І ў лепшы бок мяняць таксама нельга, бо наш цяперашні рэжым таксама Польшчы недаспадобы. І калі ў нас нічога ня зьменіцца, то на бліжэйшыя пяць гадоў яны па-ранейшаму застануцца нацягнутымі”.
Гл. таксама Што чакаюць беларусы Польшчы ад новага прэзыдэнта? Як у Беларусі камэнтуюць перамогу Леха Качыньскага? Афіцыйны Менск разьлічвае на супрацоўніцтва з новымі ўладамі Польшчы Афіцыйныя вынікі ЦВК: прэзыдэнтам Польшчы стаў Лех Качыньскі "Лех Качыньскі яшчэ на пасадзе мэра Варшавы пачаў ствараць Беларускі дом..." “Качыньскі будзе больш жорстка адстойваць інтарэсы Польшчы ў Эўразьвязе”